Праграма стыпэндый Рэйгана-Фассэла.
Заснаваная ў 2001 годзе праграма прыцягвае дэмакратычных актывістаў, навукоўцаў, журналістаў з усяго свету для таго, каб яны маглі паглыбіць сваё разуменне дэмакратыі і ўзмацніць свае здольнасці па прасоўванні дэмакратычных пераменаў.
Праграма накіраваная на тое, каб падтрымаць актывістаў і навукоўцаў з краін новых і маладых дэмакратый, а таксама прыцягнуць да ўдзелу выбітных навукоўцаў з ЗША і іншых краін з развітой дэмакратыяй.
Праекты мусяць быць скіраваныя на палітычных, сацыяльных, эканамічных, прававых і культурных аспектах дэмакратычнага развіцця і могуць утрымліваць шэраг метадалогій і падыходаў.
Патрабуецца веданне англійскай мовы. Апошні трэмін падачы заявак: 1 лістапада 2007г.
Падрабязней на сайце www.ned.org
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|