ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

МАЛАДЗЁВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ

  • Галоўная
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Рассылка




  • Марш паняволеных народаў на 5-й эвэню.

    У нядзелю, 15 ліпеня, у Нью-Ёрку пройдзе Марш Паняволеных Народаў у рамках Тыдню Паняволеных Народаў, у якім традыцыйна бяруць удзел прадстаўнікі беларускай грамады Амэрыкі.

    Нядзеля, 15 ліпеня:
    -9.00 раніцы-збор удзельнікаў на 5-й эвэню і 59-й вуліцы (пры Гатэлі Плаза);
    -10.00-імша за Паняволеныя Народы ў Катэдры Сьв. Патрыка;
    -11.00-марш па 5-й Эвэню да 72-й вуліцы;
    -12.00-афіцыйнае адкрыцьцё Тыдню Паняволеных Народаў (Сэнтрал Парк).

    У чацьвер, 19 ліпеня, а 11.00 раніцы пройдзе дэманстрацыя перад будынкам Аб'яднаных Нацыяў, а ў нядзелю 22 ліпеня-прыняцьце ў лютаранскай царкве 122 Е. 88 вуліцы (пры Лексінтан эвэню) і цырымонія закрыцьця.

    Тыдзень Паняволеных Народаў, часткай якога ёсьць гэты Марш, быў Арганізаваны Камітэтам Паняволеных Народаў, які паўстаў у 1950-я гады. Ён зьяўляўся масавай імпрэзай эмігранцкіх арганізацыяў з краінаў, што калісьці зьняволіў савецкі камунізм, у тым ліку Беларусі. Сёньня большасьць тых краінаў вызвалілася і здабыла свабоду.

    Беларусь засталася паняволенай пра-маскоўскім дыктатарскім рэжымам. У Беларусі зьліквідаваная дэмакратыя, парушаюцца правы чалавека, зьнішчаецца нацыянальная культура. Таму беларуская грамада Амэрыкі працягвае браць удзел у імррэзах Тыдня Паняволеных Народаў, выказваючы свой пратэст супраць палітыкі рэжыму Лукашэнкі.

    Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА)


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter