ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

МАЛАДЗЁВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ

  • Галоўная
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Рассылка




  • У нашым Слуцку ўсё па-людску.

    Ёсьць мясьціны, адна толькі назва якіх выклікае ў памяці шмат прыемных успамінаў. База адпачынку “Слуцак”, што каля горада Пэры-Саўнд, Канада-менавіта такое месца. Кожнага, хто пабываў у нашым “Слуцку” хоць аднойчы, неадольна цягне сюды зноў і зноў. Мясцовыя краявіды вельмі нагадваюць родныя, беларускія: азёры, полі, лясы…



    Сярод неабсяжных прастораў гуляе вецер, перабірае вершаліны клёнаў, бяроз, векавых дубоў. Бягуць бясконцыя дарогі да там-сям раскіданых “хат”, да чыстых вачэй азёраў. А над галавой зьвініць блакітнае неба зь белявым марывам хмарак. Уражаньне такое, нібы апынуўся дома. I ніякія турботы ды клопаты, што панавалі над табой у горадзе, ня маюць тут моцы. Месяц і зоркі ў небе над начным возерам надаюць думкам лёгкасьць і чысьціню. У такім сьветлым настроі ты ідзеш адпачываць, ведаючы, што раніца прынясе табе адно спакойную радасьць. Абудзіўшыся на сьвітанку, ты прыбяжыш на бераг возера, каб злавіць шчупака, а можа пойдзеш прагуляцца па навакольным лесе, у якім, дарэчы, увосень даволі многа грыбоў. А ўвечары-вогнішча, нязмушаная сяброўская гутарка, сьпевы пад гітару…

    Што да практычнага. Прыязжаць у Слуцак можна па аднаму і групамі, на выходныя, на тыдзень, на сезон… Ёсьць двухпавярховы катэдж з пакоямі (з двухспальнымі ложкамі), агульная кухня, электрапліта, лядоўні, посуд, вадаправод з гарачай вадой, душ, падушкі, коўдры (пасцелю пажадана везьці сваю). Ёсьць месцы для намётаў. Ёсьць культурна арганізаванае месца для вогнішча, печ для шашлыкоў, лавы, сталы. Ну, і лазьня на беразе возера з купальняй, рыбалка, грыбы (увосень), бяссонныя ночы пад гітару й піва…

    Можна замовіць пакой у спадара Валодзі Чэмеля па т. 1(519)623-8019.

    Беларусы Канады