Таронтаўскi aддзел ЗБК разам з Радай Парафіі Царквы Сьв. Кірылы Тураўскага (Таронта) запрашае Вас да вандроўкі ў Мідлянд, Антарыё, да Беларускага мемарыяльнага Крыжа ў прошчы пакутнікаў. Крыж гэты ўсталяваны нашымі землякамі ў 1988 годзе на азначэньне 1000 годдзя хрышчэньня Беларусі. Тут, на канадыйскай зямлі, ёсьць ён таксама знакам памяці па ахвярах камуністычнага тэрору на Бацькаўшчыне.
Вандроўка адбудзецца у нядзелю, 27 мая 2007 году.
Ад'езд прыкладна апоўдні ад Беларускага Рэлiгiйна-Грамадзкага Цэнтру (пасьля ранiшняе службы).
Уваход на прошчу каштуе $3 (дзецям да 10 год уваход вольны).
З пытаньнямі зьвяртайцеся да Зміцера на тэл. (905) 760 74 47.
(Едзем сваімі прыватнымі аўто. Просьба паведаміць, калі хто будзе мець вольныя месцы ды зможа ўзяць спадарожнікаў).
www.belaruscanada.com
|