ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

МАЛАДЗЁВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ

  • Галоўная
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Рассылка




  • Парахвіяльная Рада Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне паведамляе, што справаздачна- перавыбарны сход парахвіі будзе пасьля сьв. літургіі ў нядзелю, 3га чэрвеня 2007га г.

    На парадку дня:
    1. Справаздача цяперашняе парахвіяльнае Рады й рэвізыйнае камісыі, ды дыскусыя ў справе справаздачаў;
    2. Выбары наступнае парахвіяльнае Рады й рэвізыйнае камісыі;
    3. Дыскусыя й пастановы ў справе дзейнасьці наступнае парахвіяльнае рады й парахвіі.

    Дзеля важнасьці для далейшага існаваньня й разьвіцьця парахвіі прапанаваных на разгляд сходу пытаньняў, парахвіяльная рада просіць усіх парахвіянаў і парахвіянак з асаблівай увагай паставіцца да гэтага шоду й заплаціць патрабаваныя статутам БАПЦ складкі, ды ўзяць у ім асабісты ўдзел з правам галасаваньня.

    Парахвіяльная Рада таксама заклікае ўсіх праваслаўных беларусаў, што яшчэ фармальна ня сталі парахвіянамі ці парахвіянкамі нашае царквы, і якім неабыякавая будучыня свае сьвятыні ды нашага грамадзкага цэнтру, неадкладна падаць уступныя заявы ў парахвію й заплаціўшы складку, удзелам у парахвіяльным сходзе ды галасаваньнем за карысныя пастановы забясьпечыць лад у кутку нашае Бацькаўшчыны на чужыне й ягоны росквіт.