Дзеля браку кворуму травеньскі сход Нью- Ёрскага аддзелу БАЗА перанесены. Сход адбудзецца ў нядзелю, 20 траўня. На парадку дня справаздачы і выбары кіраўніцтва аддзелу, а таксама выбарчы сход па выбарах дэлегатаў на Кангрэс БАЗА.
Пачатак сходу а 12:00 апоўдні.
Сход адбудзецца ў грамадскай залі пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага, па адрасе:
401 Атлятык Эвэню (пры Бонд Стрыт), Бруклін, Н.Ё. 11217.
Неабходная прысутнасьць усіх сябраў БАЗА, што ўступілі ў арганізацыю да 1 студзеня 2007 г. (права голасу маюць заплаціўшыя ўсе складкі ўключна па 2006 год); таксама пажаданая прысутнасьць усіх новых сябраў БАЗА.
Беларуска- амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА)
|