ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

МАЛАДЗЁВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ

  • Галоўная
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Рассылка




  • Беларуская зямля была заўсёды надзвычай шчодрая на таленты. Беларусь дала сьвету знакамітых пісьменьнікаў, канструктараў, прэзідэнтаў, фізыкаў, матэматыкаў. Найчасьцей нашыя таленты прыносілі плён чужой краіне, не заўсёды яны былі нацыянальна сьвядомымі людзьмі. Беларусы ЗША маюць падставу для гонару.

    Малады беларус, скарбнік Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Амэрыцы, Андрэй Чыж заняў пачэснае 10 месца ў фінансавым спаборніцтве, якое праводзілася найаўтарытэтнейшым фінансавым выданьнем ЗША– журналам Bаrrоn’s. Журнал належыць да таго ж выдавецтва, што і знакамітая штодзённая фінансавая газэта The Wall Street Journal. Спаборніцтва праходзіла з 30 кастрычніка 2006 па 30 сакавіка 2007. У гэтым годзе ў ім прымала ўдзел каля 2000 удзельнікаў– 1847 студэнтаў і 131 прафесар універсітэтаў ЗША.

    Беларусы Амэрыкі віншуюць свайго таварыша, жадаюць яму далейшых посьпехаў на фінансавай ніве. Старэйшыя прадстаўнікі эміграцыі могуць быць спакойныя- беларуская справа, якой яны аддалі жыцьці, пяройдзе ў рукі таленавітых людзей. Зазначым, што Андрэй актыўны ўдзельнік беларускага жыцьця ў Нью- Ёрку і ЗША, нязьменны ўдзельнік ўсіх мерапрыемстваў Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Амэрыцы і Беларуска- Амэрыканскага Задзіночаньня.

    Дапамагай нам Бог! Жыве Беларусь!

    Мікалай Цімашэнка.