9 мая, у сераду, на вашы пытаньні ў рэжыме рэальнага часу адкажа палітссыльны Павал Севярынец. Імаверна онлайн-канфэрэнцыя адбудзецца ад 14-й да 16-й гадзіны. Пытаньні можна задаваць ужо цяпер, праз акенца камэнтароў на гэтай старонцы.
Павал Севярынец — нар. у 1976 у Воршы, вырас у Віцебску, у шматдзетнай сям’і журналіста і настаўніцы. Каранямі з гомельскага Падняпроўя. Геоляг паводле адукацыі, скончыў БДУ. Заснавальнік Маладога Фронту (1997). Стваральнік Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Шмат разоў арыштоўваўся. У 1998 годзе на два месяцы быў кінуты на Валадарку за арганізацыю акцыі супраць уваходжаньня ў саюз з Расеяй. У 2005 годзе асуджаны да двух гадоў “хіміі” за акцыю пратэсту супраць фальсыфікацыі народнага волевыяўленьня на рэфэрэндуме-2004. Адбывае пакараньне ў Малым Сітне, на крайняй поўначы Полаччыны. Аўтар шэрагу кніг, сярод якіх “Нацыянальная ідэя”.
www.nn.by
|