Таронтаўская Управа ЗБК запрашае ўсіх суродзічаў- беларусаў на штомесячныя сустрэчы у памяшканні Беларускага культурна-рэлігійнага цэнтру ў Таронта (524 St.Clarens Аve.).
Тут можна заўсёды знайсьці аднадумцаў, спытаць парады, падзяліцца ўражаньнямі аб сёньняшніх падзеях на Бацькаўшчыне, паслухаць музыку ды й проста выпіць кавы.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя а 11-й гадзіне раніцы ў апошнюю нядзелю кожнага месяца (пасьля Багаслужбы ў Царкве Сьв. Кірылы Тураўскага).
Галоўная ўправа Згуртаваньня беларусаў Канады
Беларусы Канады
|