ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

МАЛАДЗЁВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ

  • Галоўная
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Рассылка




  • 29 красавіка ў Нью- Ёрку, у парку Халакоста адбылося адкрыцьцё памятнага знака, прысьвечанага трагедыі габрэяў райцэнтру Ельск (Гомельская вобласць), знішчаных нацыстамі ў годы другой сусветнай вайны.

    Як паведаміў БелаПАН прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў (ЗША) Якаў Гутман, 18 сьнежня 1941 года газэта ''Праўда'' надрукавала паведамленьне аб тым, што '' ў горадзе Ельск фашысты пасадзілі на баржу і вывезлі на сярэдзіну ракі Прыпяць 500 месных жыхароў. Пяць дзён паланёным не давалі ежы. Потым нямецкія салдаты затапілі баржу разам з людзьмі''. ''Тыя, каго ''Праўда'' назвала меснымі жыхарамі, былі ельскімі габрэямі. Да месту гібелі мужчын і жанчын, старыкоў і дзяцей гналі пешком 25 кіламетраў. Сярод тых, хто знайшоў свой апошні прыют у водах Прыпяці, былі Арон і Ріва Грэнадэры. Іх унук, Міхаіл Вайнблат, жыхар Нью- Ёрку, зрабіў усе магчымае дзеля захаваньня памяці аб дзядулі і бабулі, астатніх жыхароў Ельска, загінуўшых у годы Халакоста'',- адзначыў Я. Гутман.

    БелаПАН