Увага! 22 красавіка, ў нядзелю, y грамадскай залі пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (401 Атлантык Эвэню) падчас сходу Нью Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца прэзэнтацыя кніг Зянона Пазьняка.
З 2000-га па 2006 гг. ім выдадзена шэсьць кніжак, але прэзэнтацыяў за мяжой аўтар не праводзіў.
Ў лютым гэтага года вышаў чарговы зборнік вершаў і фатаграфіяў “ДАРОГА” (Выданьне: “Беларускія Ведамасьці”, Варшава і ТБК у Летуве, Вільня, 2007, 432 стар.: іл.), у мінулым годзе – паэма “Вялікае Княства”, у 2000 – зборнік вершаў і фатаграфіяў “Глёрыя Патрыя”.
У гэты ж час выдадзеныя “Новае стагоддзе”, “Гутаркі з Антонам Шукелойцем” , “Беларуска-Расейская вайна”, “Прамаскоўскі рэжым” і інш.
Прэзэнтацыя пасьвечана ў асноўным двум апошнім выданьням, “Дарога” і “Вялікае Княства”.
Арганізатар: Нью Ёрскі Аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Пачатак а 12- й гадзіне (апоўдні).
www.baza-belarus.org
|