27 студзеня, у суботу, у Саборы Сьвятога
Кірылы Тураўскага, у Брукліне
адбылася Талака – супольная праца па
аднаўленьню Сьвятыні. На заклік
Беларуска-Амерыканскага
Задзіночаньня сябры арганізацыі ўдзельнічалі ў
рамонце Сабору і пачалі пабудову пакою
для Архіву і Бібліятэкі БАЗА.
Праца пачалася а 10 гадзіне і
скончылася прыблізна а 5 гадзіне ўвечары.
У Архіве і Бібліятэцы, быдаўніцтва
якіх было распачата, будуць зьмяшчацца
паперы і кнігі старэйшага пакаленьня
Беларусаў. Неабходнасьць мець такія
памяшканьні адчувалася даўно. Цяпер
Змагары старэйшага ўзросту могуць
разьлічваць на тое, што ў бліжэйшай
перспектыве для захаваньня і
зьберажэньня іх інтэлектуальнай
спадчыны будзе пабудавана вартае месца.
У працы прымалі ўдзел сябры
Беларуска- Амэрыканскага
Задзіночаньня, парахвіяне Сабору
Сьвятога Кірылы Тураўскага, сябры
Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў
Амэрыцы: Віталь Зайка, Марат Клакоцкі,
Зміцер Моўчан, Ірына Качаноўская,
Арцём Будыкін, Віталь Ракуць, Мікола
Цімашенка, Андрусь Чыж, Рыгор
Арашковіч, Ірына, Васіль Кузьменка, Анатоль
Колбун, Віталь Пузач, Расціслаў
Гарошка, Ліна Сагановіч, Мікола Сагановіч,
Яўген Унук.
Дапамагай нам Бог! Жыве Беларусь!
Мікалай Цімашэнка
|