Рэспубліканец- мільярдэр, Майкл Блумбэрг абьявіў 25 сакавіка ''Беларускім днём Незалежнасьці'' ў Новым Ёрку.
У пракламацыі да беларускага народу ён зазначыў:
''Людзі беларускага паходжаньня ва ўсім сьвеце празнуюць Беларускі День Незалежнасьці. Гэта адбылося ў 1918 годзе, калі Беларусь абьявіла сваю незалежнасьць ад Расейскай Імперыі, якая панавала на беларускай зямлі больш за сотні гадоў. На маленькі перыяд Беларусь адчула незалежнасьць і дэмакратычны шлях жыцьця, але ж у хуткім часе пала пад тыранічнай ўладай Савецкага саюзу. Беларусы цярпелі савецкі рэжым 70 гадоў і здабылі свабоду летам 1991 году з развалам Савецкага Саюзу.
Трагічна, свабода беларускага народу была ня доўгай. Першы беларускі дэмакратычна абраны прэзідэнт павярнуў дзяржаву да таталітарнага рэжыму і нацыя змагаецца каб правесьці свабодныя прэзідэнцкія выбары. Беларусы ўсяго свету ганарацца сваёй багатай культурай і гісторыяй, і працягваюць змагацца за прынцыпы свабоды і правоў чалавека.
Я ганаруся правам далучыцца да Беларуска- Амэрыканскага Задзіночаньня ў сьвяткаваньні гэтага гістарычнага дню беларускае грамады. Сёньня дазвольце мне павіншаваць беларускую грамаду за яе вялікі ўклад ў развіцьцё нашага гораду.''
Майкл Блумбэрг, мэр Новага Ёрку.
|