ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

МАЛАДЗЁВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ

  • Галоўная
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Рассылка




  • 22 сакавіка 1864 году ў Вільні на Лукіскай плошчы быў пакараны сьмерцю адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня Кастусь Каліноўскі.

    Так распавядае пра гэту падзею І.Нікоцін: "Я не адважыўся пайсці паглядзець на гэта ўзрушальнае відовішча, але тыя, хто там быў, расказвалі, што Каліноўскі быў бландзін, з рэзкімі, хоць і досыць выразнымі рысамі твару; ішоў на пакаранне смелаю хадою, стаў прама да шыбеніцы і падчас чытання прысуду, дзе яго назвалі дваранінам, гучна прамовіў: "Дваранаў няма, мы ўсе роўныя". Унутранае яго хваляванне выбівалася вонкі толькі ў тым, што ён як бы машынальна абводзіў навакольны натоўп вачыма, а можа, ён адшукваў там кагосьці са сваіх сутаварышаў, жадаючы даць зразумець яму якім-небудзь знакам, што таямніцу пра іх нясе ён з сабою ў магілу..." Так з годнасцю і адвагай сустракаў смерць у 26 год адзін з найлепшых сыноў Беларусі, які, валодаючы незвычайнымі якасцямі характару, стаўся сапраўдным Месіяй, вызваліцелем для беларускага народа.

    www.nchas.info