• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • (Фота) Беларускія сьцягі на 5-ай Авэню.

    У ЗША пачаўся Тыдзень паняволеных народаў. Ён адзначаецца паводле прынятага Кангрэсам і падпісанага прэзыдэнтам ЗША ў 1959 годзе закону.

    У Камітэт Тыдня ўвайшлі прадстаўнікі кубінскай, беларускай, эстонскай, баўгарскай, кітайскай і іншых дыяспараў. Распачаліся ўрачыстасьці ў катэдральным саборы Сьв. Патрыка, дзе былі асьвечаныя сьцягі ўдзельнікаў, у тым ліку – і Бел-Чырвона-Белыя. Словы падтрымкі перадаў мэр Нью-Ёрку Марк Блюмбэрг.

    Сёлета ў шэсьці ў Нью-Ёрку ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускіх моладзевых арганізацыяў у Амэрыцы, якія выказалі салідарнасьць з тымі, хто змагаецца за свабоду на Бацькаўшчыне.

    Пад аховай паліцыі ўдзельнікі шэсьця прайшлі па 5-ай Авэню ад Катэдры Сьв. Патрыка да Цэнтральнага парку, дзе адбыўся мітынг.

    Ад беларусаў выступіў старшыня Нью-Ёрскай філіі Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) Віталь Зайка. Ён нагадаў, што палітыка Лукашэнкі застаецца пагрозай для беларускай незалежнасьці і запатрабаваў вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных.









    Сяргей Навумчык, Радыё Свабода


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.