• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Вострыкаў, Сабалеўскі, плягіят, архівы БЦР і БНР.

    Выйшаў з друку новы нумар «Запісаў БІНІМу», г.зн. №31. Запачаткаваныя ў 1952 г. у Нью-Ёрку, ад 2002 г. «Запісы» сталіся менска-нью-ёрскім праектам.

    Гэты нумар, прысьвечаны філёлягу Алене Юрэвіч (1928—2006). Друкуецца шэраг матэрыялаў, у тым ліку ўспаміны пра яе Вітаўта Кіпеля, ды бібліяграфія яе працаў.

    У рубрыцы «Архіваліі» прыводзіцца апісаньне беларускіх збораў у Польскай бібліятэцы і Музэі Адама Міцкевіча ў Парыжы, у архівах беларускай царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, архіваў Беларускай бібліятэкі й музэі імя Францішка Скарыны ў Лёндане, архіваў Рады БНР у Нью-Ёрку ды інш.

    У рубрыцы «Архівы» друкуюцца ўспаміны Цімоха Вострыкава «Мая споведзь», арыгінал якіх захоўваецца ў БІНІМе, а таксама грунтоўныя ўспаміны Юр’я Сабалеўскага «На этапах», пра падзеі 1917—1919 гг. Суправаджае ўспаміны ня менш грунтоўныя камэнтары і прадмова гісторыка Аляксандра Пашкевіча.

    У рубрыцы «Пэрсаналіі» - нарысы Лявона Юрэвіча пра грамадзкага дзеяча і сьвятара Віктара Войтанку-Васілеўскага і малавядомую для многіх асобу — Кастуся Якуба-Птаха. Артыкул пра яго, напрыклад, завецца «Дзьве душы маргінальнага беларуса».

    Друкуюцца таксама ў нумары артыкул Генадзя Сагановіча «Гістарычнасьць супраць «неабвержнасьці», або перачытваючы Абэцэдарскага й Урбана.

    ***

    Асобную ўвагу зьвяртае на сябе рэцэнзія Натальлі Гардзіенкі «Плягіят і прафанацыя «Беларускай дыяспары» на працу «Беларуская дыяспара: Нарысы гісторыі і сучаснага стану» — падрыхтаваную на факультэце міжнародных адносін БДУ выкладчыкамі курсу «Беларуская дыяспара».

    Ёсьць багата іншых цікавых тэкстаў, у тым ліку ў агляд кнігаў, выпушчаных за апошнія тры гады пра беларускую дыяспару.

    Ад сёньня новыя «Запісы» — на сядзібе БНФ і knihi.net

    ***

    Запісы БІНІМ. №31, Менск - Нью-Ёрк, 2008. - 432 с

    Наша Ніва


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.