28-ая сустрэча беларусаў паўночнай Амэрыкі.
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) і Згуртаваньне Беларусаў Канады (ЗБК) сумесна праводзяць 28-ю Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая адбудзецца 30-31-га жніўня 2008-га году (на Labor Day ўыкэнд) у Беларуска-Амэрыканскім Грамадскім Цэнтры ПОЛАЦАК, у ваколіцы гораду Кліўленду, штат Агаё (POLACAK, 11022 Webster Rd, Strongsville, Ohio 44136).
З рэгіёну Нью Ёрк-Нью Джэрзі замоўлены аўтобус у Кліўленд на 55 чалавек. Кошт праезду ў два бакі-100 ам. даляраў. Прозьба зьвяртацца для замаўленьня месцаў у аўтобусе да наступных асобаў:
Вячка Станкевіч (Галоўная Управа БАЗА): 732-222-1951;
Віталь Зайка (БАЗА_Нью Ёрк): 718-296-1458.
Для ўдзельнікаў Сустрэчы замоўленыя 2 гатэлі недалёка ад ПОЛАЦКУ. Гэта:
Motel 6 (пазьней будзе звацца Super 8) - 15 пакояў, кошт $49+tax. Пакуль ёсьць вольныя пакоі на 2 ночы-- 30-31 жніўня. Пакоі разьлічаныя для тых, хто прыедзе аўтобусам з Нью Ёрку-Нью Джэрзі. Замаўляць трэба асабіста па тэлефоне, да 30 ліпеня (July 30), згадваючы Belarus Convention. Тэл. матэлю 440-238-0170.
Holiday Inn Select – 20 + пакояў па $89+tax. (Групавая зьніжка на 30%.) Частка таксама і на 29 жніўня. Замаўляць трэба асабіста, па тэлефоне, да 30 ліпеня (July 30), Згадваючы Belarus Convention. Пры гэтым гатэлі затрымліваецца аўтобус з Нью Ёрку-Нью Джэрзі. Гэты гатэль шмат лепшы, з рэстаранам, басэйнам. Для тых, хто прылятае самалётам, гатэль мае транспарт зь лётнішча. Тэл. гатэлю 440-238-8800.
ПРАГРАМА СУСТРЭЧЫ:
Субота, 30-га жніўня, па паўдні ад 1-ай гадзіны аж да вечара:
НАРОДНЫ КІРМАШ на пляцоўцы Полацку з музыкай, пачастункамі - ад дранікаў да барбэкію, паказ новых фільмаў і ручных вырабаў, спартовыя спаборніцтвы і гульні, багатая лятарэя, выстава і продаж, дыскаў, сувэніраў;
Увечары-вячэра з супольным сьпевам, музыкай...
Нядзеля 31-га жніўня:
Пасьля багаслужбы выстава беларускіх мастакоў і ўрачысты банкет;
Канфэрэнцыя Сустрэчы на тэму: ГОД БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЬЦІ;
Round Table discussion in English: What is the Role of the Next Diaspora Generation;
Забава - танцы пад жывы аркестар з багатым буфетам;
Вялікі канцэрт, у якім бяруць удзел:
-Вядомы опэрны сьпявак ВІКТАР СКАРАБАГАТАЎ;
-Жаночы ансамбаль з Канады ЯВАРОВЫ ЛЮДЗІ;
-Вядомы выканаўца беларускіх мэлёдыяў ФЕДЗЯ ПАЎЛАВЕЦ;
-Паэт-бард СЯРЖУК СОКАЛАЎ-ВОЮШ;
-Народныя песьні ў выкананьні жаночага хору з Кліўленду;
-Выступы таленавітых беларускіх дзяцей;
-Песьня “Крыніцы” на экране ў выкананьні ДАНЧЫКА.
Аўтобус зь Нью Ёрку/Нью Джэрзі - кантактная інфармацыя ніжэй.
Пакоі ў блізкіх гатэлях трэба замаўляць асабіста.
У Стронгсвіле – Holiday Inn (Belarus Convention Rate $89+tax) тэл.: 440-268-1023.
Motel 6 (Belarus Convention $49+tax) тэл.: 440-238-0170.
У Мідлбург Гайтс - выгадна для тых хто прыедзе аўтам або прыляціць самалётам.
Motel 6 ($55+tax – confirm. number 171 9590) тэл.: 440-234-0990.
Або той-жа Holiday Inn у Стронгсвіле, які мае транспарт з лётнішча і басэйн пад дахам.
Кантактная інфармацыя: Грамадзкі Цэнтар ПОЛАЦАК тэл./факс: 440-572-3008. Аўтаадказьнік - пакідайце нумар і паведамленьне.
ГУ БАЗА: Вячка Станкевіч тэл: 732-222-1951;
Нью-Ёрк : Віталь Зайка тэл: 718-296-1458;
Чыкага: Ванкарэм Нікіфаровіч тэл: 847-419-1943;
ГУ ЗБК: Дзьмітры Эльляшэвіч тэл: 905-760-7447.
Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА)
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|