• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Акт аб дэмакратыі ў Беларусі падоўжаць яшчэ на два гады.

    Законапраект аб прадаўжэнні яшчэ на два гады Акта аб дэмакратыі ў Беларусі ўнесены на разгляд у Палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. Аб гэтым паведамляе афіцыйны сайт Палаты прадстаўнікоў Кангрэса.

    Акт аб дэмакратыі ў Беларусі быў прыняты Кангрэсам у 2004 годзе, у 2006-м яго дзеянне было прадоўжана яшчэ на два гады.

    Ініцыятарам новага прадаўжэння дзеяння Акта аб дэмакратыі выступіў яго аўтар кангрэсмен Крыс Сміт і яшчэ дзевяць членаў Палаты прадстаўнікоў.

    У абноўленым дакуменце прыведзены даныя аб апошніх падзеях у Беларусі. У прыватнасці, зазначана, што ў 2008 годзе «ўрад Беларусі вызваліў некалькі палітычных зняволеных», але экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін «усё яшчэ застаецца ў турме». Апрача таго, у дакуменце гаворыцца аб тым, што Дзярждэпартамент ЗША і Міністэрства фінансаў «змаглі эфектыўна выкарыстаць Акт аб дэмакратыі для прасоўвання заяўленых у ім мэтаў».

    У дакуменце таксама падкрэсліваецца, што палітыка ЗША ў дачыненні да Беларусі можа быць зменена, як толькі беларускі ўрад «прадэманструе прагрэс» у пытанні выканання дэмакратычных норм і стандартаў.

    Апрача падтрымкі беларускіх праваабаронцаў, незалежных СМІ, прафсаюзаў, маладзёжных рухаў, дэмакратычных палітычных партый, асобным параграфам у абноўленым дакуменце згадваецца падтрымка незалежнага радыё- і тэлевяшчання на Беларусь. У прыватнасці, гаворыцца аб падтрымцы «Радыё свабодная Еўропа/Радыё Свабода», радыёстанцый «Голас Амерыкі» і «Еўрапейскае радыё для Беларусі», а таксама спадарожнікавага тэлеканала «Белсат».

    Нагадаем, што Акт аб дэмакратыі ў Беларусі — 2006 прадугледжваў візавыя і эканамічныя санкцыі супраць урада Аляксандра Лукашэнкі за парушэнні ў галіне дэмакратыі. Ён таксама прадугледжваў выдзяленне ўрадам ЗША на працягу двух гадоў 55 млн. долараў на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. З іх 40 млн. прызначалася на развіццё грамадзянскіх інстытутаў і 15 млн. — на развіццё незалежнага тэле- і радыёвяшчання Беларусі.

    Тацяна Каравянкова, БелаПАН


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.