Купальле.
Сябры! Давайце разам адзначым нашую прыгожую традыцыю Купальля.
Калі: 20-22 чэрвеня 2008 году (Купальская ноч у суботу 21 чэрвеня).
Дзе: Рэзэрвацыя Ward Pound Ridge ў Cross River, NY.
Транспарт: Цягніком са станцыі Grand Central да прыпынку Katonah. Гэта прыкладна гадзіна цягніком ад Мангэтану на Metro North, Harlem Line.
Кошт: $25 дарослым, $10 дзецям меншым за 12 гадоў. Чэкі выпісвайце на Mr. & Mrs. Ryzy з адзнакаю “Купальле” і дасылайце разам з формаю, надрукаванаю ніжэй, на адрас:
Piotr & Lena Ryzy
20 Old Locust Avenue
Cortlandt Manor, NY 10567
Кантакты: Пётра і Алена РЫЖЫЯ, хатні тэл. (914) 930 - 8695, маб. (914) 522 - 0742, эл. пошта: LenaBelarus@aol.com
Што будзе: Купальскія песьні й танцы на працягу ўсёй ночы, спартовыя спаборніцтвы й гульні, гатаваньне страваў (прыносьце ежу, грылі там будуць).
Захапіце з сабою:
-беларускія строі ці адзеньне з сымболікай; дзяўчатам - доўгія спадніцы, хлопцам - доўгія сьветлыя штаны, ня шторты (толькі на час сьвяткаваньня);
-ежу, напоі, спальныя мяшкі, намёты, калі будзеце спаць;
-$8 (з аўта ў незалежнасьці ад колькасьці пасажыраў) за ўезд у парк (бясплатна пасьля 5-й гадзіны вечара).
Арганізатары забясьпечаць пітную воду і паліва для вогнішчаў і грыляў.
Паводле газэты ''Беларус''
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|