• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • (Фота) Візіт беларускай моладзі ў Кангрэс ЗША.

    25 сакавіка ў дзень 90-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі сябры Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы наведалі амэрыканскі Кангрэс. Адбыліся сустрэчы, падчас якіх беларусы інфармавалі кангрэсменаў (непасрэдна і праз іх прадстаўнікоў) аб сітуацыі з правамі чалавека на Беларусі, закраналіся пытаньні небясьпекі беларускаму сувярэнітэту з боку Расеі.

    Сустрэчы такога кшталту даюць магчымасьць беларускай моладзі Амэрыкі дапамагаць беларусам на Бацькаўшчыне, прыцягваючы ўвагу ўладаў ЗША да парушэньня правоў беларусаў на Беларусі. Прадстаўнікі амэрыканскіх уладаў выказалі вялікае зацікаўленьне інфармацыяй прадстаўленай беларускай дыяспарай, паказалі выдатнае веданьне беларускіх праблемаў, як станоўчы фактар быў адзначаны ўдзел беларускай моладзі ў Амэрыцы ў вяртаньні Беларусі на шлях дэмакратычнага разьвіцьця.

    Таксама сябры ЗБМА інфармавалі кангрэсменаў пра парушэньні правоў хрысьціянаў на Беларусі.

    У візыце ўдзельнічалі сябры ЗБМА з Нью Ёрку, Лонг Айленду і Нью-Джэрсі: Мікалай Цімашэнка, Мікіта Агароднік, Марына Пацічук, Алякандра Макарук, Тацьцяна Ладоня, Андрэй Мядзведзік.



    Пасьля афіцыйных візытаў адбылося ўскладаньне кветак да помніку ахвярам камунізму.

    Сустрэчы з амэрыканскімі кангрэсмэнамі і сенатарамі былі зарганізаваны Галоўнай Управай Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня і сябрамі БАЗА у Вашынгтоне.



    Дапамагай нам Бог! Жыве Беларусь!


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.