Зварот ЗБМА да Рады БНР.
Дарагія браты-беларусы, радныя Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі!
Віншуем Вас са сьветлым сьвятам 25 сакавіка, з 90 угодкамі БНР!
90 гадоў таму Вашыя мужныя папярэднікі – нашыя прадзеды і дзяды сталі выразьнікамі мараў і памкненьняў, барацьбы і праліцьця крыві беларусаў за нашую свабоду, за беларускую дзяржаву!
Зьвяртаемся да Вас з падзякаю за тое, што перанялі наш сьвяты бел-чырвона-белы сьцяг з рук Вашых папярэднікаў, за тое, што нясеце наш сымбаль і нашыя ідэі незалежнай Беларусі ў будучыню!
Няхай зласьліўцы і ненавісьнікі ідэй беларушчыны кажуць, што Вашая барацьба марная.
Не!!! Пакаленьні беларусаў глядзяць на Вас і Вашую дзейнасьць, як на сьветлы прамень надзеі, надзеі на тое, што Беларусь скіне з сябе путы дыктатуры і русіфікацыі і паўстане ў сваёй сапраўднай нязломнай велічы!
Для нас Вы ўзор мужнасьці, нязломнасьці і інтэлектуальнай велічы нашага народу. Вы годна прадстаўляеце беларусаў на міжнароднай арэне, баронячы нацыянальныя інтарэсы нашае краіны!
Сябры нашае арганізацыі зачаць Вам Божае дапамогі, крэпкага здароўя, перамогаў на карысьць Беларусі! У будучыні Вам будзе каму перадаць сьцяг змаганьня за Беларусь!
Жыве Беларусь!
Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|