Мэр Нью-Ёрку з'вярнуўся да беларускай грамады з нагоды 25 сакавіка.
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне сьвяткуе 90 гадавіну Беларускай Незалежнасьці ад Расейскай Імперыі. Свабода была трагічна кароткай, але моцнае жаданьне гэтай арганізацыі на свабоднае волевыяўленьне да гэтага часу рухае яе агульным духам; усе жыхары Нью-Ёрку горача чакаюць дня, калі беларусы будуць жыць дэмакратычна ў міры і працвітаньні.
380 гадоў таму, калі Нью-Ёрк быў закладзены, наш горад быў прытулкам незлічонай колькасьці мужчын і жанчын, якія пакінулі свае родныя краіны ў пошуках лепшай будучыні. Больш за стагоддзе Нью-Ёрк зьяўляецца цэнтрам беларускай культуры ў Злучаных Штатах і месцам дзе беларусы рэалізоўвалі свае мары цераз цяжкую працу, самаадданасць і аб'яднаны дух-паказваючы бязмежны патанцыял нью-ёркскага эмігранцкага попыта. Сёньня, мы ўшаноўваем гэтых смелых людзей, чыё ўцягваньне ў свабоду працягвае служыць натхненьнем для ўсіх нас.
З 1949 году, БАЗА прыклала бязмерную падтрымку беларускім мужчынам, жанчынам і іх дзецям ва ўсіх 5 раёнах гораду і за яго межамі, умацоўваючы і паляпшаючы гэтую грамаду і адстойваючы лепшыя інтарэсы сябраў сваёй арганізацыі. Дзякуючы арганізацыі як БАЗА, беларусы будуць працягваць каваць новую дарогу да поспеху ў нашым вялікім горадзе-дапамагаючы рабіць Нью-Ёрк нават лепшым месцам для пакаленьняў сямей, якія рухаюцца ў сваіх смелых кроках.
Я, Майкл Блумбэрг, мэр Нью-Ёрка, у прызнаньне гэтай важнай гадавіны, аб'яўляю аўторак, 25-га сакавіка 2008 году, у горадзе Нью-Ёрку-Днём Беларускай Незалежнасьці.
Майкл Блумбэрг
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|