• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Сьвяткаванне 90-х угодкаў абвешчаньня БНР у Таронта і Аттаве.

    Дарагія сябры!

    Таронтаўскі аддзел Згуртаваньня беларусаў Канады запрaшае Вас адзначыць наш сёлетні вялікі юбілей 90-я ўгодкі абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

    Сьвяткаваньне адбудзецца а 7-й гадзіне вечара ў суботу, 22 сакавіка 2008 году ў залі Беларускага грамадзка - рэлігійнага цэнтру, што знаходзіцца на 524 St. Clarens Avenue.

    У праграме вечарыны Ўрачысты малебен, даклад, сьвяточны канцэрт, вячэра.

    Прыходзьце разам зь сябрамі, запрашайце знаёмых!

    --------------------------------------------------------------------------------

    Дарагія сябры!

    Аттаўскі Аддзел Згуртавання Беларусаў Канады шчыра запрашае Вас на свята 90-я угодкі Абвяшчэння Дня Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

    Святкаванне будзе праходзіць у суботу, 5 красавіка 2008 года, у City Hall, 110 Laurier Avenue West. Пачатак у 14.00

    У праграме: святочныя віншаванні, канцэрт, святочны падвячорак (спадзяемся на ваш удзел: кава, дэлікатэсы)

    Будзем рады бачыць Вас на гэтай падзеі. Запрашайце сваіх сяброў.
    Тэлефоны для даведак:
    Влада і Юра Шамецькі - (613) 592-5145
    Наталія і Пётр Мурзёнкі - (613) 680-1144

    Беларусы Канады


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.