• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Новыя ўказы Лукашэнкі: ці можна штосьці зрабіць?

    Сачыць за беларускімі навінамі даволі цікава, бо ніколі не ведаеш, што наш непрадказальны прэзідэнт прыдумае у гэты раз.

    Вось не так даўно выйшаў новы указ аб закрыцці ўсіх кіёскаў, а яшчэ раней было забаронена наймаць усякіх працаўнікоў акрамя блізкіх родзічаў. "І што ж гэта адбываецца", хочацца спытаць. А нічога! Трэба проста ўспомніць тое, што сказаў аднойчы Лукашэнка, што ён пажме руку апошняму прадпрымальніку у нашай краіне. Камунізм зноў? Здаецца, што так...

    Што ж мы можам зрабіць? Зусім нядаўна ў "Народнай Волі" было напісана, што прадпрымальнікі ствараюць грамадскі Форум-2008 “У абарону свабоды і прадпрымальніцтва”, у якім яны выказваюць "пратэст беззаконню, якое чыняць уладныя структуры ў адносінах да прадпрымальнікаў" і патрабуюць "неадкладнай распрацоўкі і прыняцця закона аб малым бізнесе". Ці дапаможа гэта, ніхто не ведае, але мне здаецца, што Лукашэнка ўжо ўсё вырашыў і вельмі цяжка будзе гэтаму супрацьстаяць.

    Мяне вельмі закранула пытанне будаўніцтва новай АЭС у пачатку 2016 года. Яшчэ толькі болей-меней зацянуліся раны выбуха ў 1986 годзе, калі памерла так многа людзей і яшчэ столькі ж, калі ня болей хворыя, а наш прэзідэнт хоча яшчэ адну АЭС. Так, можа гэта і эканамічна эфектыўна, але ў людзей ніхто не спытаў, ці хочуць яны яшчэ адну АЭС. А калі б і запыталі, ніхто б на вынікі не звярнуў увагі, бо “ўжо ўсё вырашана”. А адкуль на ўсё гэта бяруцца грошы? Дык канешне ад простага норода і з падаткаў прадпрымальнікаў.

    Зусім нядаўна я размаўляла з аднім маім знаёмым, які валодае невялікім бізнэсам у Менску, дык ён сказаў, што яму прыходзіцца працаваць на кагосьці яшчэ, каб выплаціць усе падаткі за прошлы год, і што ён закрывае свой бізнэс, як толькі расплаціцца за ўсё. І я ведаю шмат такіх людзей як ён, хто амаль зводзіць канцы з канцамі. Ці гэта магчыма для прадпрымальніка? У нашай краіне так.

    Нягледзячы ні на што, мы павінны трымацца за кожны шанец, за кожную нітачку, каб звергнуць тырана з яго трону і змагацца да апошняга.

    Хрысьціна Шкуратава


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.