• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Часовы перанос сходаў аддзелу.

    Дзеля неспрыяльнай для дзейнасьці нью-ёрскага аддзелу БАЗА атмасфэры, створанай паасобнымі актывістамі царкоўнай рады сабору сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, у грамадзкай залі якога цягам апошніх двух з паловаю гадоў адбываліся штомесячныя сходы аддзелу, правядзеньне сходаў нью-ёрскага аддзелу БАЗА часова пераносіцца ў Фундацыю імя Пётры Крэчэўскага ў Кўінсе.

    Фундацыя імя Пётры Крэчэўскага знаходзіцца па адрасу:
    166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY 11432 (пры 167 Street)


    View Larger Map


    Даезд падземкай F да станцыі 169 Street. Прайсьці потым ад гэтай станцыі 2 блёкі на поўнач да скрыжаваньня 167 вуліцы і Готык Драйв, дзе на Т-падобным скрыжаваньні ля high school знаходзіцца будынак Фундацыі Крэчэўскага, звычайна ў час сходаў аздоблены бел-чырвона-белым сьцягам.

    Даезд аўтам з боку Мангэтану і Брукліну-па Grand Central Parkway да выезду ЕХІТ: Parsons Boulevard, тады па сэрвіс роўд да 168 вуліцы і па ёй павярнуць управа, каля будынку high school-скрыжаваньне 167-й вул. і Gothic Drive, дзе стаіць будынак Фундацыі Крэчэўскага.

    У гэтым будынку да траўня 2005 году праходзілі рэгулярныя сходы нью-ёрскага аддзелу БАЗА, і там знаходзіцца штаб-кватэра БАЗА.

    Сходы аддзелу БАЗА будуць адбывацца, як і раней, у кожную другую нядзелю месяца. Пачатак а 1 гадзіне папаўдні.

    Газэта "Беларус"


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.