(Фота) Акцыя ў падтрымку Артура Фінькевіча ў Вашынгтоне.
Напярэдадні суду над Артурам Фінькевічам ля беларускай амбасады ў Вашынгтоне адбылася акцыя падтрымкі палітвязьня.
Удзельнікі акцыі – актывісты ініцыятываў “Мы помнім” і “Погляд” -- з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі і плякатамі падтрымкі патрабавалі спыніць перасьлед моладзевых актывістаў. Акрамя суду Артура Фьнькевіча, прагучала тэма супрацiву саюзу Беларусi i Расеi Таксама пiкетчыкi выступiлi ў падтрымку лiдэра менскага “Маладога Фронту” Зьмітра Хведарука, якi быў жорстка зьбіты 12 сьнежня падчас мiрнай акцыі “За незалежную Беларусь!” i мае зараз праблемы са здароў`ем.
Хартыя'97
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|