Алёна Сямiнская: Сказ пра «нявумную» мову крывiцкiх багоў.
Спрадвечнае пытаньне: як абудзiць нацыянальную годнасьць i сьвядомасьць беларуса? Сьпiць, кажуць, беларус! Ня памятае пра свае каранi, мову ды культурную спадчыну. Вось паглядзiце на нашых суседзяў палякаў - 200 гадоў польская дзяржава амаль не iснавала, а яны захавалi сваю мову ды культуру i зноў аднавiлi краiну. А што мы, беларусы? Усе згубiлi? «Страцiлi, няма чаго i рыпацца» - скажа просты чалавек. Вось і прэзыдэнт кажа, што па-беларуску ня скажаш «вумна» (дык i па-ангельску цi па-японску ня скажаш нiчога, калi мовай не валодаеш). Але што яшчэ можа сказаць стомлены местачковы беларус? У яго зусiм iншае ў галаве. Як абудзiць ягоныя думкi? Як растлумачыць, што ў краiне нашай увесь гэты нялад праз нас самых, бо саромеемся мы сваiх каранёў, цураемся сваёй роднай мовы, як хваробы. Пiшуць нашыя навукоўцы-апазыцыянэры, прыводзяць тысячы доказаў i разважаньняў, як нам адрадзіцца, што ня ўсё яшчэ так страшна, ня ўсё яшчэ загiнула, прыводзяць цытаты зь летапiсаў ды разумных кнiжак.
А яму галава балiць - дзе грошы на новыя боты дачцэ знайсьці? І нiхто яму ня скажа па-людзку зразумела, каб ня трэба было тлумачыць.
Сябра, што тут далёка хадзiць! Што табе мацi сьпявала, калi ты першы раз пачаў усьміхацца ёй? Песьнi «Хай-фай» цi Britney Spears? Цi простую калыханку пра ваўчка? «Колькi-ж гэта пакаленьняў выхавалася пад гэтага ваўчка», - скажа братка-беларус. А зараз, калi глядзiць на цябе тваё дзiця, цi кажаш ты яму тыя самыя забаўкі, якія пачуў ад сваёй мацi? Цi лiчаць нашы дзецi лiчылкамi, якімі калiсьцi яшчэ нашыя бабулi на падворку лiчылi? Вось хто нiчога не баiцца. Tак i атрымлiваецца, што нашыя дзецi блiжэй да каранёў, чым мы, iхныя бацькi. Скажа беларус - «гэта ўсё дзiцячыя гульнi ды забаўкі, несур`ёзна». Навукоўцы дададуць - фальклёр!
Але традыцыйная культура, якая захавалася ў фальклёры, i ёсьць люстэркам нашага жыцьця, скарбонкай беларускай мовы. Ведаю, братка-беларус, што няма ў цябе часу на фiлязофскiя разважаньнi - як пракармiць сям`ю галава балiць, што там табе да палiтыкi ды адраджэньня мовы.
Але-ж азярнiся навакол сябе! Упэўненая, што ў кожнага з нас ёсьць у памяцi хвiлiны, якія робяць нас чысцейшымі й маладзейшымі. Калi прыходзiць у тваю хату сьвята - якiя песьнi сьпявае твая душа? Якiя тосты, жарты да прымаўкi гучаць ля сьвяточнага стола? У час вясельля - якiя настаўленьнi даешь ты маладым? Цi ня згодна зь беларускай традыцыяй робiм мы ўсё, бо прэ, выходзiць знутры твая простая родная гаворка, што завецца беларускай мовай, i нiхто ня мае права назваць твае словы «ня вумнымi». Так рабiлi яшчэ нашыя дзяды й iхныя бацькi, а зараз мы так робiм. Таму што фальклёр i народныя традыцыi жывуць вакол нас у штодзённым жыцьцi, i не патрабуюць нiякiх дазволаў на iснаваньне. Яны - жывы агульначалавечы здабытак.
Так жыве братка-беларус i ня ведае, што побач зь iм i мова нашая беларуская, i культура, i нацыянальная сьвядомасьць. Толькi трэба павярнуцца да яе тварам i не саромецца.
Таму заклiкаю цябе - ня бойся! Карыстайся моваю твайго сэрца! Можа i не разумеюць яе «начальнiкi-iнтэлiгенты», цi проста робяць выгляд, што не разумеюць. Памятай, ты жывешь у сваёй краiне, якую завуць - Беларусь!
Алёна Сямiнская.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|