Класіфікацыя правакатараў, працуючых на масавых акцыях.
Гэта прыблізны пералік тых персанажаў, якія зараз і ўжо працуюць на мітынгах, вы іх бачылі і без цяжкасці ўзгадаеце.
1. ”Гнюс”. Прыкідваецца інвалідам, псіхічна хворым. Часта сімулюе дэфекты мовы - гугнявіць або заікаецца. Мэта - згуляць на традыцыйнай паблажлівасці да хворага. З ім заўсёды ёсць маўклівае суправаджэнне, як мінімум адзін чалавек, функцыя якога - уступіцца за “хворага”, калі таго паспрабуюць адхіліць.
2. “Ветэран”. Прыкідваецца ветэранам вайны, крычыць, што ён ваяваў за Радзіму, і што мы – недабітыя фашыстцкія выблядкі, якія хочуць прадаць яе Захаду.
3. “Руская жэншчына”. Грушападобная цётка з адпаведнай савецкай фрызурай. Дакладная прыкмета - поўная безгустоўшчына ў вопратцы і макіяжы, выглядае так, быццам купляла вопратку ў марадзёраў - дарагая, але з трупа. Віскоча ад імя “мацярак”, якія хвалююцца за сваіх дзяцей, гаворыць, што баіцца грамадзянскай вайны і г.д.
4. “Актывістка”. Выглядае як прастытутка, часта ёю і з’яўляецца. Адпаведкая вопратка і макіяж, магчымыя татуіроўкі. Функцыя - распусціць якую-небудзь пэўную чутку са спасылкай на сябе як на ўдзельніцу. Напрыклад, прыбегчы на месца збору дэманстрацыі растрапанай і страшна закрычаць - “на вас ідзе калона аўтазакаў! (бронетранспарцёраў, іншапланецянаў)». Або - “Я толькі што гаварыла з Лябедзькам, яны вырашылі…”. І г.д. Ва ўмераным варыянце распускае брудныя плёткі аб сем’ях лідэраў.
5. ”Патрыётка”. Падобная на “рускую жэншчыну”, але ў вышытай кашулі, цытуе Купалу або ўласныя вершы, патрабуе слова на мітынгу, калі не даюць, абяцае аб усіх “распавесці праўду”, абвінавачвае ў працы на расейскія спецслужбы і г.д.
6. “Бомж”. Гэта статычны персанаж, часта такім і ёсць, яго або яе задача - проста мітусіцца пад нагамі з скруткамі макулатуры і крычаць гучна што-небудзь недарэчы.
7. “Інтэлігент”. Дарагі касцюм, добрая дыкцыя, акуляры. Развівае тэму аб росце антысемітызму, гаворыць аб цывілізаванасці, аб Еўропе. Падвяргае крытыцы недахопы ўлады, гаворыць, што сам быў дысідэнтам, “але зараз жа зусім іншае…”.
8. “Герой з народа”. З’яўляецца сярод мітынгу, часта з уласным мегафонам, але карыстаецца ім няўмела - толькі што выдалі. Увесь час перамяшчаецца ад групы да групы, калі яго спытаць, з якой ён партыі або арганізацыі - пакажа на дальні куток мітынгу, адкуль толькі што прыбег. Паводзіць сябе вельмі нахабна, як адзін з арганізатараў, можа ўяўляцца былым дэпутатам, добра ведае ўсе прозвішчы палітычных лідэраў і іх асяроддзя, таму “па змаўчанні” трапляе на трыбуны, трэцца поруч лідэраў, лезе да тэлекамер. Яго задача - у патрэбны момант змяніць маршрут дэманстрацыі, кінуцца на міліцыянера. Калі яму дастанецца слова на мітынгу, то больш радыкальных словаў, чым яго, вы не пачуеце. Яго ніколі не будзе сярод затрыманых.
Паводле buntby.com
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|