• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • (Фота) Джордж Буш сустрэўся з беларускімі дэмакратамі.

    6 снежня адбылася сустрэча дэлегацыі беларускай апазіцыі з прэзідэнтам ЗША. Замест запланаваных 40 хвілін размова з Джорджам Бушам доўжылася гадзіну.

    “Улічваючы важнасць сустрэчы і абмежаванасць часу, было складана падабраць тыя тэмы, якія павінны былі прагучаць ў першую чаргу. Аднак прэзідэнт адразу накіраваў размову ў русла дыскусіі, задаваў канкрэтныя пытанні і паказаў сябе вельмі арыентаваным ў беларускіх справах. Ён сказаў: уявіце, што вы Буш, і што вы можаце зрабіць для Беларусі”, - адзначыў кіраўнік беларускай дэлегацыі, лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.

    Аляксандр Мілінкевіч назваў размову з Джорджам Бушам прадметнай і вельмі грунтоўнай. Пасля размовы прэзідэнт ЗША правёў для беларускіх дэлегатаў экскурсію па сваім кабінеце.

    "Мы размаўлялі пра падтрымку медыяў у краіне, тэлебачання “Белсат”, дзейнасці грамадзянскай супольнасці. Былі абмеркаваны таксама пытанні каардынацыі міжнароднай палітыкі ў дачыненнях з рэжымам Лукашэнкі", -- распавёў Мілінкевіч.

    На сустрэчы ў Белым доме прысутнічала амбасадар ЗША у Беларусі Карэн Сцюарт.

    Кіраўнік дэлегацыі паведаміў, што акрамя сустрэчы з прэзідэнтам ЗША беларуская дэлегацыя правяла прэс-канферэнцыю ў офісе радыё “Свабода”, пазней быў тэле-мост з прэзідэнтам радыё Джэфры Гедмінам. Вечарам запланавана сустрэча з беларускай дыяспарай.

    Нагадаем, учора ў Кангрэсе ЗША прайшлі спецыяльныя слуханні “Беларусь: ад дыктатуры да дэмакратыі”, а таксама адбыліся сустрэчы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Фонда Маршала, з дырэктарам Міжнароднага рэспубліканскага інстытута ЗША Лорнам Крэйнерам, з супрацоўнікамі нацыянальнага Фонда падтрымкі дэмакратыі і паслом Германіі ў ЗША Клаусам Шарыётам.

    У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, моладзевы лідэр Павал Севярынец, старшыня Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч, адзін з лідэраў «Маладога Фронту» Зміцер Хведарук, былая палітзняволеная Эніра Браніцкая.



    Хартыя97


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.