(Абноўлена) Сьвяткаваньне Новага Году!
Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА-моладзь Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня) запрашае Вас (незалежна ад узросту) на сьвяткаваньне Новага Году, якое адбудзецца па адрасе:
104-29 Atlantic Ave., Richmond Hill (Queens), NY 11418-2930
(Даезд J цягніком да прыпынку 104 Street)
У сьвяткаваньні прыймуць удзел Сяржук Сокалаў-Воюш-беларускі бард, журналіст, пісьменьнік; Антон Шукелойць–найстарэйшы прадстаўнік беларускай дыяспары ў ЗША. З 1970-х гадоў і да 2007 года ён з’яўляўся кіраўніком Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня–старэйшай арганізацыі беларускіх эмігрантаў у Амэрыцы. Спадар Антон выказаў гарачую веру ў тое, што менавіта моладзь–гэта будучыня БАЗА.
View Larger Map
Увага! Не блытаць гэты адрас з іншым адрасам (401 Atlantic Ave., дзе звычайна праходзілі сходы аддзелу БАЗА у Брукліне)-бо адрас нашага сьвяткаваньня менавіта 104-29 Atlantic Ave., і менавіта ў Queens!
Вас будуць чакаць Дзед Мароз са Снягуркай, касьцюміраваны баль-конкурс на лепшы касьцюм з шыкоўным прызам пераможцам, беларуская атмасфэра, цудоўная музыка, вясёлыя танцы, смачныя стравы, добрыя напоі, а таксама прыемныя знаёмствы!
Пачатак імпрэзы-а 10 гадзіне вечара.
Кошт квітка-60 даляраў. Месцы замаўляйце, даслаўшы чэк (маны-ордар) на імя сп. Гражыны Залеўскай на адрас:
Zaleuskaya Hrazhyna
1070 Ocean View Avenue, Apt. 1D
Brooklyn, NY 11235
Кантактныя тэлефоны:
Андрэй Чыж 718-759-7920
Гражына Залеўская 347-543-8516
Мікіта Агароднік 718-838-0884
Андрэй Мядзведзік 609-635-0399
Мікола Цімашэнка 609-510-3976
Мы запрашаем усіх, незалежна ад узросту-будзем сьвяткаваць разам!
Прыходзьце, і прыводзьце сваіх сяброў і знаёмых!
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|