• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • (Абноўлена) Мітрапаліт Філарэт узнагародзіў дзеяча эміграцыі Янку Запрудніка мэдалём Кірылы Тураўскага.

    Мітрапаліт Філарэт, кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы, узнагародзіў медалём св. Кірылы Тураўскага вядомага беларускага эмігранта Янку Запрудніка.

    Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс?сакратар Уладыкі Філарэта Андрэй Петрашкевіч:

    «14 кастрычніка гэты спадар быў узнагароджаны медалём свяціцеля Кірылы Тураўскага за садзейнічанне ў будаўніцтве храма святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай у гарадскім пасёлку Івянец… Такія царкоўныя ўзнагароды дае мітрапаліт».

    Адзначым, што 81?гадовы Янка Запруднік з’яўляецца сябрам прэзідыўму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён — вядомы беларускі навуковец, аўтар некалькіх кніг па гісторыі Беларусі.

    Медалямі св. Кірылы Тураўскага звычайна ўзнагароджваюцца святары, грамадскія і дзяржаўныя дзеячы.

    Эўрарадыё

    Янка Запруднік пра атрыманьне мэдалю Кірылы Тураўскага: «Стаўленьне да беларускай улады ў мяне не зьмянілася»

    «Палітыка дзяржавы павінна спрыяць замацаванню і пашырэнню беларускай мовы. Я бы падзякаваў Уладыку Філарету за такое спрыянне, можа не вельмі інтэнсіўнае, але ён мае аргументы ў сваё апраўданне. Галоўнае, што святое Евангелле перакладзена на беларускую мову, што выходзяць, хоць і невялікім тыражом, беларускія календары», — заявіў у інтэрв’ю з нагоды ўзнагароджання медалём Кірылы Тураўскага Янка Запруднік.

    Сп. Запруднік кажа, што атрыманне ўзнагароды ад мітрапаліта Філарэта было для яго поўнай нечаканасцю. Запруднік разам з жонкай Надзеяй дапамагае царкоўнаму будаўніцтву ў Беларусі. Сям’я эмігранта, які пакінуў Беларусь яшчэ ўлетку 1944 года, спрыяла будаўніцтву царквы святой Еўфрасінні Полацкай у Івянцы, царкве ў вёсцы Запясочча, выхаду «Беларускага календара», які выдаецца пры Петрапаўлаўскай царкве.

    Медаль і падзяку Янка Запруднік атрымаў поштай, ніхто з афіцыйных прадстаўнікоў Беларускай праваслаўнай царквы з ім не звязваўся. З мітрапалітам Філарэтам у Беларусі Янка Запруднік пакуль не можа сустрэцца — ад’ехаць у Беларусь не дазваляюць абставіны. Праз Рацыю ён перадаў Уладыку падзяку і выказаў спадзеў, што ідэя святога Кірылы Тураўскага — служэнне роднай зямлі — будзе ўвасабляцца ў канкрэтныя дзеянні Беларускай Праваслаўнай царквы, у якой вельмі памалу, на меркаванне дзеяча, але адбываецца ўваходжанне ва ўжытак беларускай мовы.

    Пры гэтым Янка Запруднік, які ўваходзіць у прэзідыум Рады БНР, сказаў, што стаўленне да беларускай улады ў яго не змянілася.

    «Палітычныя разыходжанні ў мяне заўсёды былі і застаюцца, бо палітыка супраць беларускай культуры працягвае праводзіцца вельмі актыўна. І нам, беларускім патрыётам, гэта баліць», — зазначыў ён.

    Радыё Рацыя


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.