(Фота) "Прымакi" ў Таронта.
Самадзейны аматарскі тэатр Беларускага Грамадзка-Рэлігійнага Цэнтру ў Таронта зноў пацешыў тутэйшую грамаду. Гэтым разам новай пастаноўкай па пьесе Янкі Купалы "Прымакі". Прысьвечаная яна была 125-годдзю з Дня Нараджэньня Песьняра.
Напісаны гэты сцэнічны жарт у далёкім 1913 годзе, але ягоная прывабнасьць для гледача не паменшала й дагэтуль. Камічнасьцсь сытуацый ды дасьціпнасьць жарту выклікала сьмех кожнага, хто прыйшоў на пастаноўку. Сакавітасьць роднае гаворкі, старанна адабраныя дэкарацыі сцэны нібы йзноў адчынілі нам дзьверы ў беларускую вёску тых часоў.
Доўгія апладысменты самадзейным артыстам і іх мастацкаму кіраўніку Ірыне Шарамет яшчэ раз паказалі, як важна нам тут на чужыне й надалей трымаць тую нябачную сувязь з Радзімай і які моцны запал энергіі даюць ўсім нам такія імпрэзы.
Беларусы Канады
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|