Летам 2003 г. спаўняецца 10 год з дня заснавання Сусветнага згуртавання беларускіх габрэяў.
Летам 2003 г. спаўняецца 10 год з дня заснавання Сусв етнага згуртавання беларускіх габрэяў, зарэгістраванага ў ЗША. Безумо ўна, беларуска-яўрэйскі бюлетэнь ня мог пакінуць гэтую дату па-за ўва гай. Кіраўнік арганізацыі, 58-гадовы інжынер Якаў Гутман, зъяўляецца вядомай фігурай у Беларусі, грамадзянінам якой ён застаецца. Наш карэспандэнт узяў інтэрвію ў сп. Гутмана.
- Як зарадзілася ідэя арганізацыі? З чаго ўсё пачалося?
- У кастрычніку 1992 г. я прыбыў на сталае месца жыхарства ў ЗША. Паў стала пытанне: чым займацца? У Беларусі я тады ўжо чатыры гады браў у дзел у габрэйскім жыцці, таму ведаў, якія праблемы патрэбна тут выраш аць. Ідэя палягала ў тым, каб, з аднаго боку, стварыць нейкі інструме нт для вырашэння пытанняў у Беларусі, і з другога боку, згуртоўваць т ых людзей, якія жывуць у Злучаных Штатах і якіх цікавіць тое, што адб ываецца тут, даваць ім інфармацыю… Зразумела, калі ёсць ідэя і ёсць н ейкія людзі, неабходна іх неяк арганізаваць.
- Ці былі прэцэдэнты міжнародных асацыяцый выхадцаў з іншых рэспублік былога СССР?
- Так. У Ню-Ёрку ёсць асацыяцыя выхадцаў з Узбекістану. Увогуле, гэта пачыналася на рубяжы ХIХ-ХХ стагоддзяў, у мяне ёсць дакумент аб рэгіс трацыі зямляцтва габрэяў, якія паходзяць з Хойнікаў, датаваны 1910 г. Тады імігрантам ніхто не дапамагаў, у адрозненне ад цяперашняга часу. Зямляцтвы ствараліся, каб бараніць правы сваіх членаў.
- Асацыяцыя габрэяў-выхадцаў з усёй Беларусі ўжо існавала ў Амерыцы да Вашага згуртавання?
- Наколькі я ведаю, нічога такога не існавала. Увогуле, імігранты апо шняй хвалі, пасля 1970 г., не стварылі ніводнай зямляцкай арганізацыі паводле краіны паходжання. Была толькі адна арганізацыя ветэранаў.
- Чаму была абрана назва "Сусветнае згуртаванне"?
- Калі мы пачалі абмяркоўваць гэтае пытанне, частка людзей выказалася за тое, каб назваць суполку "Асацыяцыяй выхадцаў з Беларусі ў Амерыцы ". Але я бараніў свой пункт гледжання, і яго падтрымала большасць. Ме лася на мэце абъяднаць усіх, хто мае дачыненне да Беларусі, незалежна ад таго, дзе яны жывуць зараз - у Канадзе, ЗША, Ізраілі ці ў Аўстрал іі.
- Дарэчы, колькі яўрэяў-выхадцаў з Беларусі жыве ў ЗША, Канадзе?
- Гэтага ніхто ня ведае, і думаю, не даведаецца, як і таго, колькі за раз габрэяў жыве на Беларусі.
- Так ці інакш, імігранты падтрымалі ідэю…
- Нашую арганізацыю адрознівала ад іншых тое, што да яе далучыліся не толькі імігранты, якія прыехалі ў апошні год, тры, ці пяць. Былі і ты я, хто прыехаў адразу пасля Другой сусветнай вайны, і тыя, чые бацькі нарадзіліся ўжо ў Амерыцы. Напрыклад, сын і ўнук рабі Мошэ Файнштэйна - яны і зараз маюць дачыненне да арганізацыі. Афіцыйна, згодна з амер ыканскімі законамі, заснавальнікамі Згуртавання былі тры чалавекі: ве тэран вайны з Мінску Хацкл Хайтман (на жаль, ён памёр) - чалавек, які вельмі нагадваў майго бацьку, Якаў Дзінерштэйн - мой равеснік, які тут быў інжынерам і там працуе інжынерам, і я. Хайтман прыехаў дзесьці ў 1985-1987 гг., а Дзінерштэйн - у пачатку 1990-х гг.
- Хто зараз кіруе СЗБГ? Колькі членаў у Згуртаванні?
- Як і ўсе суполкі такога кшталту, мы перажылі раскол, спробу ўнутран ага перавароту… Зараз Згуртаваннем афіцыйна кіруе невялікая Рада дырэ ктараў, мы - аднадумцы. Фармальна, калі лічыць членамі ўсіх, хто напі саў заявы аб уступе, у СЗБГ каля 3 тысячаў чалавек. Ёсць людзі з ЗША, ёсць тыя, хто пісаў заявы тут, на Беларусі, грамадзяне Канады, Ізраіл я.
- Раскажэце пра асноўныя дасягненні Згуртавання за 10 год.
- Мы рэальна дапамагалі людзям, напрыклад, тым, хто прыбываў у ЗША па гасцявой візе, а потым дамагаўся атрымання статуса ўцекача. Арганізац ыя і я асабіста ўдзельнічалі, мусіць, у сямі судовых працэсах, каб да казаць, што габрэям зараз небяспечна жыць у Беларусі і яны маюць права на гэты статус. Усе судовыя працэсы, у якіх я ўдзельнічаў - як сведка, як эксперт, як кіраўнік Асацыяцыі - скончыліся перамогай. Па-другое, ёсць людзі, якія зъяўляюцца ахвярамі Халакосту, але ня маюць дакумент аў, што пацвярджалі б права на атрыманне грашовай кампенсацыі. Прыкла дна дзясятку чалавек Згуртаванне дапамагло знайсці такія дакументы, і гэтыя людзі атрымалі грошы. Даводзілася шукаць дакументы ў архівах Бе ларусі, Украіны, нават Малдовы.
- Вядома, што ў 1993 г. Згуртаванне ўзяло удзел у арганізацыі Дзён па мяці…
- Так, у кастрычніку 1993 г. споўнілася 50 год з дня забойства апошніх вязняў менскага гета. На адным з нашых першых паседжанняў у Ню-Ёрку д октар гісторыі, былы прафесар БДУ Давід Мельцэр нагадаў аб гэтай даце. Было вырашана накіраваць мяне сюды, у Менск, каб патлумачыць кіраўніц тву Беларусі, што патрэбна неяк адзначыць гэтыя ўгодкі. Недзе ў канцы жніўня я прыляцеў у Мінск. Грошы на білет збіраліся сярод тых, хто жыў у Амерыцы 20, 30, 40 год. Думаю, будзе правільна назваць імёны гэтых людзей: Эла Бурбакі, Гербі Траецкі, Морыс Шустэр. Усе яны ўдзельнічалі ў стварэнні арганізацыі. Тагачаснае кіраўніцтва Беларусі падтрымала н ашу ідэю, быў створаны грамадскі камітэт па правядзенні Дзён памяці на чале з былым Старшынём Вярхоўнага савета Станіславам Шушкевічам. Былы прэмьер-міністр Вячаслаў Кебіч падпісаў распараджэнне аб стварэнні Ўр адавай камісіі на чале з міністрам замежных спраў. Адзначалі дату ў О перным тэатры на вышэйшым дзяржаўным узроўні. Усё было зроблена па-лю дску. Мы ў Амерыцы таксама ўпершыню сабралі выхадцаў з Беларусі, каб ушанаваць памяць загінуўшых, болей чым 500 чалавек (па ню-ёркскіх маш табах, калі 100 чалавек збіраецца, гэта ўжо падзея). Сабраліся людзі, якія не бачылі адзін аднаго шмат гадоў…
Ужо ў 1993 г. тут, у Беларусі, ішла размова аб тым, каб запрасіць вет эранаў з Амерыкі і Ізраіля на святкаванне 50-годдзя вызвалення краіны. У 1994 г. Герой Савецкага Саюза Яўсей Вайнруб і я былі ў першага наме сніка старшыні Вярхоўнага савета Беларусі Вячаслава Кузняцова. Усё бы ло вырашана. Прыехалі людзі з розных краін - з Ізраілю чалавек 10, з Амерыкі чалавек 6. Гэта было, бадай, першае публічнае прызнанне ўнёску габрэяў у перамогу над нацызмам. Мы ўсе былі на прыёме ў Міністэрстве абароны. Між іншым, Леў Аўсішчэр, якога перад адездам у Ізраіль пазб авілі вайсковага звання, пачаў сваю прамову так: "Перед вами выступает бывший полковник Советской Армии и почетный полковник Армии Обороны И зраиля". Былі ў складзе ізраільскай дэлегацыі і славутыя партызаны Ар люк, Фельдгон (сцяг іх брыгады захоўваецца ў мінскім Музеі Вялікай Ай чыннай)…
- Якія праблемы ёсць у Згуртавання?
- У нас няма нейкіх асобных праблемаў. Агульная бяда ў тым, што габрэі Беларусі ператвараюцца ў жабракоў, прычым ня так у матэрыяльным, як у духоўным плане. Пажылыя людзі баяцца, што "Хэсэд" адбярэ ў іх пасылкі, не разумеючы, што не яны для "Хэсэда" альбо "Джойнта", а наадварот… Г эта та-тальная праблема: кіраўнікі суполак лічаць сябе маленькімі ста лінымі ці мао, абранымі на свае пасты навечна. Большая частка актыўных людзей з пачуццём нацыянальнай свядомасці зехала з Беларусі. Але ў І зраілі, ЗША энэргія збольшага ідзе на тое, каб выжыць у но-вых краіна х, і таму мала часу застаецца на грамадскую дзейнасць. У ЗША ёсць яшчэ праблема кантакта паміж тымі, хто прыехаў 5-10 год таму, і ўраджэнцамі краіны, якія ведаюць, што іх дзед прыехаў з Магілёўскай губерні, але дзе яна
- нават не ўяўляюць. Яшчэ: бюракратызм уласцівы не толькі габ рэйскім суполкам у Беларусі, ён ідзе з самага верху, ад кіраўнікоў ар ганізацый у Ню-Ёрку, якія "сядзяць" на сотнях мільёнах далараў і не з мяняюцца па 30-40 гадоў.
- Вашыя жыццёвыя прынцыпы?
- Рабіць усё, каб жыць паводле сумлення - як я яго разумею. Каб не бы ло "мучительно больно". Спадзяюся, мне будзе за-лічана тое, што я выр атаваў ад канчатковага разбурэння могілкі ў Мінску на Калектарнай, то е, што 200 габрэйскіх дзяцей без бацькоў прыехалі ў Ізраіль у 1990 г., тое, што не без майго ўдзелу дзясяткі тысячаў беларускіх дзяцей здоле лі паправіць здароўе ў Заходняй Еўропе па лініі Фонду міра (я дапамог усталяваць кантакты з хрысціянскімі арганізацыямі). Ад сораму, мусіць, не памру.
- Якія перспектывы Згуртавання?
- Тут, на Беларусі, усё залежыць ад адной персоны. Калі яна застанецца ва ўладзе, будзе знішчана ўсё. А перспектывы ўвогуле… Нават Майсей за 40 год хаджэння па пустыні ня здолеў канчаткова перайначыць менталітэт былых рабоў. Не спадзяюся, што адбудуцца нейкія кардынальныя змены ў ментальнасці. Але ж - раблю, што магу.
www.souz.co.il
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|