• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • (Фота) 41-шы Зьезд Беларусаў Канады.

    Адна з старэйшых беларускіх арганізацый Паўночнае Амэрыкі, Згуртаваньне Беларусаў Канады, правяла свой 41-шы зьезд напрыканцы кастрычніка ў сталіцы Антарыё Таронце. ЗБК склікае свае зьезды зазвычайна што два гады.

    Зьезд сабраў сяброў арганізацыі пераважна з Антарыё, дзе й жыве большасьць канадыйскіх беларусаў. Прыехалі дэлегаты як старэйшага пакаленьня, так і моладзь.

    З прывітальным словам да Зьезду выступіла Старшыня Рады БНР сп. Івонка Сурвілла.

    Дэлегаты абмеркавалі справаздачу Галоўнай Управы ды далі адзнаку працы арганізацыі за апошнія два гады. Адзначаўся сталы поступ у працы зь дзяржаўнымі ўстановамі краіны. Не сакрэт, што цяперашні кансэрватыўны канадыйскі ўрад значна актывізаваўся ў сваёй зьнешней палітыцы. У Эўропе гэта асабліва было відаць на прыкладзе Украіны, а пазьней і Беларусі. ЗБК са свайго боку своечасова выступала са сваёй пазіцыяй пазіцыяй што да галоўных падзеяў у Беларусі ды іх водгукаў у Канадзе, даводзіла свае ідэі да Ўраду праз парламентароў федэральнага ўзроўню.

    Пасьля дакладу Галоўнае Управы дэлегаты заслухалі i прынялі справыздачы Скарбніка і Старшыні Нагляднае Рады.

    Падчас дыскусіі аб галоўных напрамках дзейнасьці на наступныя два гады выказвалася шмат прапановаў ды парадаў. Шмат меркаваньняў было наконт таго, як прыцягнуць болей неабыякавых людзей да працы ў арганізацыі.

    Праца арганізацыі ды яе Галоўнай Управы за апошнія два гады была ацэніна вельмі высока. Старшынём Галоўнай Управы паноўна абраны Зьміцер Эльляшэвіч.



    Беларусы Канады


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.