• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Радзім Гарэцкі: “Ужо няведама, ці беларусы мы, ці не…”

    Грамадзкі рэдактар тыдня акадэмік Радзім Гарэцкі двойчы запар абіраўся лідэрам Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня “Згуртаваньне беларусаў сьвету” “Бацькаўшчына”, зараз ён сябра Малой і Вялікай Радаў гэтай арганізацыі. Як мяняецца беларуская дыяспара? Хто ў ёй найбольш аўтарытэтны? Чым адрозныя беларусы ад замежнікаў?

    Уліцёнак: “Як вы ацэньваеце працэсы, што адбываюцца цяпер у беларускай дыяспары?”

    Гарэцкі: “Пасьляваенная – вельмі насычаная Беларушчынай, на жаль, адыходзіць. А новая, камэрцыйная, яна ну вельмі хутка забываецца пра Беларусь”.

    Уліцёнак: “Аднак ёсьць жа ў замежжы беларусы, якіх можна назваць знакавымі?”

    Гарэцкі: “Вельмі многа: Вітаўт Кіпель, Янка Запруднік, Антон Шукелойць, Барыс Кіт… Яны ўплываюць ня толькі на замежную дыяспару, але й на нас”.

    Уліцёнак: “Яшчэ адно прозьвішча назаву: Зянон Пазьняк…”

    Гарэцкі: “Выдатнейшы наш палітык, да таго ж яшчэ й паэт, мастак, фатограф. Але мне не па душы ягоная амбіцыйнасьць. Каб не яна, не было б вось таго расколу БНФ. А як здарылася б ягонае вяртаньне на Радзіму, прынцыпова тут бы нічога не зьмянілася. Затое за мяжой уплыў Зянона зараз больш стабільны і моцны”.

    Уліцёнак: “Як вы ставіцеся да праблемы адтоку навуковай моладзі за мяжу?”

    Гарэцкі: “Мне вельмі сумна, што нашы ўлады не даюць ёй магчымасьці жыць і працаваць дома. Вось каб не туды зьяжджаць, а наадварот…”

    Уліцёнак: “Ну а “праграмы Каліноўскага”? Гарэцкі: “Канечне, гэта дзікунства, што студэнты вымушаныя ехаць вучыцца некуды ў суседнія краіны.Аднак сапраўдныя "каліноўцы" навучацца там і вернуцца дадому”.

    Уліцёнак: “Пра што беларускае найчасьцей пытаюцца ў вас замежнікі?”

    Гарэцкі: “Пра Чарнобыль. А яшчэ да Беларусі адносіны там як да апошняй дыктатарскай краіны Эўропы, дык да нас не зусім прыхільна ставяцца: маўляў, неяк падтрымліваеце тое, раз ня можаце дэмакратыю ўсталяваць”.

    Уліцёнак: “Чым яшчэ беларусы адрозьніваюцца?”

    Гарэцкі: “Нідзе няма такой абыякавасьці да саміх сябе, як у нас. У астатніх заўсёды гонар за сваю нацыянальнасьць, за сваю краіну. Мы ж неяк вельмі лёгка адмаўляемся ад нацыянальнай самасьвядомасьці, мовы і – асіміліруемся. І ўжо няведама, ці беларусы мы, ці не…”

    Аляксандар Уліцёнак, Менск

    Радыё Свабода


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.