• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Сяргей Ляховіч: Я з задавальненьнем біўся б з Валуевым у сябе на радзіме.

    Знакаміты беларускі баксёр Сяргей Ляховіч, які жыве ў ЗША, у эксклюзіўным інтэрв’ю Радыё Рацыя распавёў пра свае планы і магчымасць правесці бой з не менш знакамітым расійскім баксёрам Мікалаем Валуевым у Мінску.

    ‑ Зараз у Беларусі актыўна абмяркоўваецца магчымасць правядзення Вашага бою з Мікалаем Валуевым у Мінску. Вы бы хацелі правесці гэта спаборніцтва на радзіме?

    ‑ Чаму не? Я б з задавальненнем адбаксіраваў у сябе на радзіме!

    ‑ Наколькі магчыма ў Беларусі арганізаваць спаборніцтва такога ўзроўню і ці ёсць прыдатныя для яго спартовыя залы?

    ‑ Спекуляваць не буду. Я даўно адтуль з’ехаў, так што не магу адказаць на гэта пытанне. А ўсе іншыя пытанні наконт арганізацыі і правядзення бою у Беларусі можна абмяркоўваць толькі з маім прамоўтэрам і з маім менэджэрам.

    ‑ Ці верыце Вы ў тое, што дома і родныя сцены дапамагаюць?

    ‑ У нейкай ступені можа і дапамагаюць, але ўсё будзе залежыць у першую чаргу ад мяне самога, ад таго, што я буду рабіць на рынгу.

    ‑ Наколькі зараз Вы гатовы да спаборніцтва?

    ‑ Зараз я знаходжуся ў Х’юстане. Паціху пачаў падрыхтоўку да гэтага бою Буду гатовы на 110 адсоткаў. Зараз праходжу агульнафізічную падрыхтоўку і працую са сваім трэнерам над планам бою.

    ‑ Як ацэньваеце свае шансы на перамогу?

    ‑ Больш чым упэўнены. Бо калі не ўпэўнены ў перамозе, дык і не трэба выходзіць на рынг.

    ***

    Нагадаем, што днямі апазіцыйны дзеяч Ігар Рынкевіч заклікаў прадстаўнікоў беларускага бізнесу набыць правы на правядзенне ў Мінску баксёрскага бою паміж Сяргеем Ляховічам і Мікалаем Валуевым. Сваю ініцыятыву ён растлумачыў патрыятычным імкненнем да павышэння нацыянальнага і спартыўнага духу ў Беларусі.

    Сусветная баксёрская асацыяцыя (WBA) аб’явіла, што правы на арганізацыю бою паміж цяжкавагавікамі беларусам Ляховічам («Белым ваўком») і расіянінам Валуевым выстаўлены на аўкцыён. Праз прамоўтэрскую кампанію гэтыя правы можна набыць сёння, 5 лістапада, у Панаме, дзе размешчаны галоўны офіс WBA. Стартавая цана складае 400 тысяч долараў.

    Наталля Якавенка, Радыё Рацыя


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.