• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • 50 год са дня набыцьця будынку Сабору Кірылы Тураўскага!

    Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) віньшуе Беларусаў ЗША з набыцьцём 15 кастрычніка 1957 года будынку сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic avenue, Brooklin, NY.

    3 лістапада 1957 году адбылася першая царкоўная служба і агульны сход.

    Сабор стаўся мейсцам згуртаваньня беларускае моладзі і людзей сталага веку, асяродкам духоўнасьці і культуры.

    Унікальнай з’яўляецца дваістая роля будынку–рэлігійная і грамадская. Царкоўная заля месьціцца на другім паверсе, там праходзяць набажэнствы. Грамадская заля месьціцца на першым паверсе, яна належыць БАЗА (як фундатару царквы), там праходзяць сходы і мерапрыемствы нью-ёркскага аддзелу БАЗА.

    У Нью-Ёрку прыход сьв. Кірылы Тураўскага існаваў ад 1950 г., набажэнствы праходзілі ў хатцы ў Брукліне, дзе мясьцілася Канцылярыя БАЗА.

    На VI кангрэсе База набыцьця Беларускага Народнага дому была падпарадкавана Галоўнай Управе БАЗА і даручана К.Мерляку рэарганізаваць Камітэт, які да гэтага часу дзейнічаў незалежна (духоўны апякун-Уладыка Васіль, старшыня–Канстанцін Мерляк. Сакратар–М.Тулейка, скарбнік–Д.Клінцэвіч, сябры Ул.Русак і В.Захарцэвіч.)

    Камітэтам набыцьця Беларускага Народнага Дому, царкоўнай радай і Галоўнай Управай БАЗА быў скліканы агульны сход зацікаўленых і ўплаціўшых грошы на пакупку. На гэтым сходзе камітэт перайменавалі на камітэт набыцьця БНД і царквы ў Нью-Ёрку. Да складу камітэту дадалі Барыса Данілюка, В.Юрцэвіча, М.Рагулю.

    Да набыцьця быў прапанаваны будынак Прэсьвітар’янскай царквы. Варыянт прапанаваў кангрэсмен Ф. Дорн.

    15 кастрычніка 1957 будынак быў куплены. Грашыма заплочана $11,000 даляраў і гіпатэчным крэдытам $14,000 (з суммы $25,000 узнагарода кангрэсмена склала $5,000.) Дакумент на крэдыт падпісаў К.Мерляк.

    Цімашэнка Мікалай.


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.