БАЗА ў сталіцы ЗША.
16 верасьня 2007 году быў адноўлены гурток Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў Вашынгтоне. Старшынёй абраная Алеся Сёмуха, намесьнікам і скарбнікам Яраслаў Крывой, сакратаром Дыяна Гумбар. Гурток будзе займацца культурніцкай і дапамаговай працай сярод беларусаў Вашынгтону, штатаў Вірджыніі, Мэрылэнду і Дэлавэру. Адной з найважнейых галінаў дзейнасьці будзе рэпрэзэнтатыўная праца з амэрыканскімі ўрадоўцамі і неўрадавымі арганізацыямі, якія займаюцца міжнароднымі пытаньнямі.
Першай значнай акцыяй гуртка стала дапамога Галоўнай управе БАЗА ў арганізацыі і правядзеньні Фэстывалю славянскіх культураў у вірджынскім горадзе Маклэйн 29 верасьня. Сябры арганізацыі віталі гасьцей Фэстывалю ў беларускім павільёне і распавядалі пра Беларусь.
Беларускі гурток БАЗА ў Вашынгтоне запрашае ўсіх, хто цікавіцца Беларусьсю далучацца да гуртка. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ад Алесі Сёмухі па тэлефоне (703) 300-5555.
Газэта "Беларус"
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|