• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Набывайце альманах БЕЛАРУС 2008.

    Шаноўныя чытачы!

    У выдавецтве нашай газэты ў пачатку кастрычніка быў выдрукаваны літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа “Беларус” за 2007 год, збор матар’ялаў для якога пачаўся ў верасьні летась і цягнуўся да 1 чэрвеня сёлета.

    На амаль 200 старонках гэтага часапісу зьмешчаныя творы 18 аўтараў зь 9 розных краінаў сьвету. Нагадваем, што зьмясьціць свае творы ў альманаху маглі толькі тыя аўтары, якія сёньня жывуць па-за межамі Беларусі. Ёсьць сярод іх і ўжо вядомыя пісьменьнікі й паэты, але большасьць складаюць тыя, хто толькі пачынаюць спрабаваць свае сілы ў прыгожым пісьменстве. Наколькі ўдалымі атрымаліся іхныя спробы, меркаваць вам, чытачы, ды літаратурным крытыкам.

    Хочацца выказаць шчырую падзяку ўсім, хто дапамог у падрыхтоўцы гэтага вельмі патрэбнага і, спадзяемся, цікавага для ўсіх вас выданьня: хто парадамі, хто грашовым ахвяраваньнем, а хто хай сабе толькі сваім зацікаўленьнем. Прыбытак ад распаўсюду гэтага нумару цалкам пойдзе на падрыхтоўку друку наступнага.

    Каб замовіць альманах поштаю ў межах Злучаных Штатаў, дашліце, калі ласка, аплату ў памеры $15 (чэкам ці грашовым пераводам) на адрас рэдакцыі:
    BIELARUS
    P.O. Box 3225
    Farmingdale, NY 11735
    Чэкі выпісвайце на імя BIELARUS.

    Замовы з дасылкаю ў Канаду каштуюць $18, ва ўсе іншыя краіны $20.

    Не забудзьце падаць дакладны адрас, куды трэба будзе даслаць вашую замову.

    Усе аўтары, а таксама асобы, якія зрабілі грашовыя ахвяраваньні на выданьне сёлетняга альманаху атрымаюць яго па пошце бясплатна ў самы бліжэйшы час.

    Альманах можна таксама набыць на штомесячных паседжаньняў нью-ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня.

    Ад сёньняшняга дня пачынаецца падрыхтоўка да выданьня наступнага выпуску альманаху, які заплянаваны на верасень 2008 году.

    Газэта "Беларус"


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.