БАЗА ў Чыкага, Мінэапалісе і Вашынгтоне.
Старшыня галоўнай управы В.Станкевіч падчас свайго адпачынку адведаў беларускую грамаду ў Чыкага і Мінэапалісе. У абодвух гарадох прайшлі спатканьні з людзьмі, зацікаўленымі ў стварэньні структураў БАЗА. Пачалі дзейнічаць арганізацыйныя камітэты, заданьнем якіх ёсьць пашырэньне інфармацыі пра дзейнасьць БАЗА, ды такім чынам заснаваньне гурткоў або аддзелаў БАЗА ў сваіх асяродках.
Зацікаўленных атрымаць больш інфармацыі просім зьвяртацца да наступных асобаў:
У Чыкага: Юрка Цыпурка – (847)962-9875 або Ванкарэм Нікіфаровіч - (847)419-1943.
У Мінэапалісе: а.Ігар Лабацэвіч – (612)789-6252 або (216)632-1089 або па e-mail Галоўнай Управы БАЗА (адрас ніжэй).
У Вашынгтоне аднаўляецца дзейнасьць структуры БАЗА. Па інфармацыю можна зьвяртацца да Алесі Сёмухі: (703)534-4089.
Пра дзейнасьць і пляны Галоўнай Управы таксама паведамлялася на сходах аддзелаў БАЗА ў Нью-Ёрку і Нью-Джэрзі.
Адрасы Галоўнай Управы БАЗА:
BAZA.HQ@hotmail.com
Belarusian-American Association,
P.O. Box 1347
Highland Park, NJ 08904
Паводле газэты ''Беларус''
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|