• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Беларускі фэстываль 2007.

    Парахвіяльная Рада ды Сястрынства Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне запрашаюць Вас на беларускі фэстываль, які адбудзецца ў нядзелю, 30 верасьня 2007 году, пасьля Сьвяточнай Літургіі ў гонар Узьняцьця Крыжа Госпадавага.

    Сьвяточная Літургія пачнецца а 10 гадзіне раніцы. Прыходзьце на набажэнства, ды прыводзьце сваіх сяброў, падтрымайце фэстываль!

    Кошт пачастунку ў залі $ 20 - дарослым
    $ 10 – дзецям ад 13 – 16 год
    Бясплатна дзецям да 12 год

    За асобны кошт будуць прадавацца беларускія стравы ды сувэніры перад будынкам Царквы.

    ПРАГРАМА:

    1. Адкрыцьцё выставы У. Новака.
    2. Пачастунак.
    3. Агульныя песьні ды танцы.
    4. Лятарэя (прыносьце калі ласка фанты на лятарэю).

    Даехаць падземнымі цягнікамі: B, Q, 2, 3, 4, 5 да прыпынку Atlantic Ave;
    Цягнікамі: D, M, R, N да прыпынку Atlantic Ave – Pacific Str.
    Цягнікамі: A, C, G да прыпынку Schermerhorn Str.

    Паркаваць самаходы можна на платных стаянках, або ў гаражы на Schermerhorn Str. – два блёкі паралельна Atlantic Ave.

    Беларускі фэстываль праводзіцца ў рамках міжнароднага кірмашу “Atlantic Antic” адзін раз у год.

    Сабор Сьвятога Кірылы Тураўскага прыгажэе на вачах. Дзякуючы невялікай колькасьці нашых ахвярных беларусаў, якія сваімі грашовымі ахвярамі ды ахвярнай працай аднаўляюць нашую Царкву й грамадзкую залю, мы можам зьбірацца тут.

    У куточак Роднага Краю на чужыне, людзі прыходзяць не толькі памаліцца, але й пагутарыць зь людзьмі, пачуць навіны з Бацькаўшчыны, дапамагчы адзін аднаму. Наша мэта захаваць Беларускую Аўтакэфальную Праваслаўную Царкву, а ў ёй і беларускую культуру ды мастацтва, пазнаёміць амэрыканцаў зь імі. Заробленыя грошы на фэстывалі пойдуць на рамонт Царквы. Хто ня мае магчымасьці прысутнічаць, падтрымайце фэстываль вашай ахвярай, выпісваючы чэк на St.Cyril of Turau Catedral з адзнакай “Festival”, ды шлеце на адрэс: 401 Atlantic Ave, Brooklyn, N.Y. 11217

    Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.