• Галоўная
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Спуск па рацэ на лодках ва ўшанаваньне подзьвігу Надзеі Дземідовіч.

    Яна не скарылася і не стала на калені перад чужынцамі і мы памятаем пра яе!

    25 жніўня, у суботу, Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) праводзіць чарговую акцыю па ўшанаваньню подзьвігу беларусаў і беларусак, якіх ня здолеў зламаць злачынны савецкі рэжым.

    Адбудзецца спуск па рацэ Дэлавар на лодках. Будуць зачытаны ўспаміны спадарыні Надзеі Дземідовіч, таксама сабраная дапамога для яе.

    Праграма:

    -Субота: выезд у ранку, каля 11 раніцы пачатак спуску па рацэ, начоўка ў лягеры
    -Нядзеля: абед, вяртаньне дадому

    Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы заклікае амэрыканскую моладзь з Беларусі далучацца да акцыі.

    Па пытаньнях ўдзелу кантактавацца www.zbma.net , Svetlyachok10@yahoo.com

    Дземідовіч Надзея Раманаўна, вязень ГУЛАГу, удзельніца Кенгірскага паўстаньня 1954. Нарадзілася 24.02.1927 на Слонімшчыне. З восені 1941 вучылася ў Слонімскай беларускай прагімназіі. Сяброўка СБМ. У сьнежні 1944 пад час масавых арыштаў сябраў СБМ у Слоніме перайшла на нелегальнае становішча. Хавалася да 1949, калі была арыштавана ў Казахстане. У баранавіцкай турме Д. жорстка катавалі. Была асуджаная на 25 гадоў лягероў. Удзельніца Кенгірскага паўстаньня вязьняў 16.05-26.06.1954.

    Жыве ў Калодзішчах пад Менскам.


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.