Беларуская Моладзь Амэрыкі Сьвяткуе Яблычны Спас і аддае пашану спачыўшым эмігрантам!
19 жніўня, у нядзелю сябры Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы прынялі ўдзел у сьвяткаваньні Яблычнага спасу, які ладзіўся Нью джэрсійскім аддзелам БАЗА.
Сьвяткаваньне адбылося ў грамадскай залі пры царкве Божай Маці Жыровіцкай 9 River Rd, Highland Park, NJ.
Адкрыў сустрэчу з прывітальным выступам Старшыня Нью Джэрсійскага аддзелу БАЗА спадар Юрка Азарка.
Перад прысутнымі выступіў Старшыня Галоўнай Управы БАЗА спадар Вячка Станкевіч, які праінфармаваў прысутных аб дзейнасьці за апошні час.
Была агучана інфармацыя аб падрыхтоўцы сустрэчы з кангрэсменам Смісам, якой займаецца ЗБМА (Жадаючыя далучыцца да візыта да кангрэсмена Сміса кантактуйцеся www.zbma.net, Svetlyachok10@yahoo.com). Сустрэча адбудзецца ў верасьні.
Пасьля заканчэньня сьвяткаваньня беларуская моладзь Амэрыкі наведала могілкі царквы Божай Маці Жыровіцкай. Беларускія юнакі і юначкі аддалі даніну пашаны спачыўшым тут продкам. Азнаёміў прысутных з гісторыяй могілак і з лёсамі спачыўшых Старшыня ЗБМА.
Дапамагай Нам Бог! Жыве Беларусь!
Цімашэнка Мікалай
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|