• Галоўная
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Сустрэча з П. Фалігоўскім, польскім палітолягам.

    У чацьвер, 16 жніўня, у грамадзкай залі пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага адбудзецца сустрэча з Прэмыславам Фалігоўскім, польскім палітолягам, сябрам гарадзкое рады Познані, дарадцам ваяводы рэгіёну Вялікапольскага.

    Сп. Фалігоўскі на працягу некалькіх год працуе ў справе дапамогі беларускай дэмакратыі. У выніку ягоных захадаў гарадзкая рада Познані аказвае фінансавую дапамогу беларускім студэнтам, якія ў выніку рэпрэсіяў страцілі мажлівасьць набыць адукацыю ў Беларусі. Сп. Фалігоўскі дасьледуе пэрспэктывы дэмакратызацыі ў Беларусі і зацікаўлены сустрэцца з прадстаўнікамі беларускае грамады Амэрыкі.

    Сустрэча пачнецца а 6 гадзіны вечару, па адрасе:

    401 Atlantic Ave. (at Bond St), Brooklyn, NY 11217.


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.