(Фота) “Шляхам Вострыкава” – сапраўдныя героі не забытыя!
DEO, PATRIAE, AMICIS!
5 жніўня 2007 адбылася акцыя па ўшанаваньню подзьвіга беларускага патрыёта і нацыяналіста Цімоха Вострыкава, які ў 1953 годзе быў скінуты з парашутам на Беларусь, як прадстаўнік БНР. Акцыя арганізавана і праведзена Згуртаваньнем Беларускай Моладзі ў Амэрыцы www.zbma.net .
Акцыя адбылася ў рамках акцыі ''Дапамажы Забытым Героям'', старт якой быў дадзены 25 сакавіка 2007 года. У межах акцыі Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы аказвае дапамогу людзям, якія са зброяй у руках адстойвалі ідэалы Беларускай Незалежнасьці, людзям якія нават быўшы ў сталінскіх лагерох не адмаўляліся ад беларускасьці і працягвалі ахвярную працу на карысьць Радзімы.
5 жніўня пасьля збору ў Нью-Ёрку моладзь накіравалася ў аэраклуб. Па дарозе былі зачытаны інфармацыя па гісторыі жыцьця Цімафея Вострыкава, бо акцыя толькі тады мае сэнс, калі людзі ясна ўсьведамляюць, што і дзеля чаго яны робяць.
Акцыя сабрала прадстаўнікоў беларускай моладзі Нью-Джэрсі, Нью-Ёрка, Масачусэтса.
Пасьля скачкоў з парашутам адбыўся збор ахвяраваньняў на падтрымку Вострыкава.
Мікалай Цімашэнка, лідар ЗБМА:
“Для мяне галоўнае тое, каб людзі, якія змагаліся за Беларусь, ведалі, што іх учынкі не забытыя. Лічу, што беларускія хлопцы і дзяўчаты шмат здольны зрабіць для Беларусі і ва ўмовах замежжа!”
Натальля Брылеўская, сябра ЗБМА:
“Я захапляюся ўчынкам Цімоха Вострыкава. Хочацца, каб і ён даведаўся пра тое, што мы робім. Лічу, што ахвяраваўшы на дапамогу беларусам, якія баранілі ідэі дэмакратыі, я набліжаю прыход дэмакратыі на Беларусь.”
Адзін з лідэраў ЗБМА, Мікіта Агароднік:
“Памяць аб героях, якія змагаліся за свабоду і незалежнаць Беларусі, зьяўляўецца адной з найвялікшых каштоўнасьцей нацыі. Адным з гэтых людзей з'яўляецца сп. Вострыкаў. Памятаючы пра яго подзьвіг, Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы зрабіла скачкі з парашутам. Цяжка зразумець, што адчуваў Вострыкаў, калі ён высаджваўся на тэрыторыю Беларусі. Мае асабістыя ўражанні можна апісаць толькі адным словам-Свабода. Уся наша група з васьмі чалавек атрымала вялікі запал энэргіі і пачуцьцяў на ўсё жыцьцё. Пасля скачкоў мы вярнуліся ў Бруклін, дзе ў гасьціннай сям’і маладых беларусаў слухалі Беларускія песні, размаўлялі пра лёс айчыны і чыталі ўспаміны сп. Вострыкава.”
Мікола Салянскі, (удзельнік):
“Я ахвяраваў грошы сп. Вострыкаву, ахвяраваў за тое, што ён зрабіў. Лічу маю ахвяру малой, бо вымяраць ступень ахвярнасьці Цімафея Вострыкава немагчыма. Ён (Вострыкаў) паклаў на Беларускую справу жыцьцё і маладосьць – аддаў усё самае дарагое. Зараз гляджу на неба і хочацца ў вышыню ізноў.”
Непасрэдна ў акцыі па ўшанаваньню забытых герояў удзельнічала каля 20 прадстаўнікоў ЗБМА. Трэба адзначыць, што старэйшыя эмігранты добра ўспрынялі дзеяньні моладзі. Прафэсар Янка Запруднік – адзін з ахвярадаўцаў (100 даляраў), якія даручыў перадаць сп. Вострыкаву з прывітаньнем ад Янкі Запрудніка.
Няхай старэйшыя змагары ведаюць, што іх подзьвіг не забыты! Моладзь ідзе вашым шляхам!
Дапамагай нам Бог! Жыве Беларусь!
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|