Дэманстрацыя ў Вашынгтоне 16га красавіка.
Pohlyad Members and Friends,
It is that time of the month again! On Monday, April 16, from 6-8 pm, we will hold the next Belarus demonstration which corresponds with the "Day of Solidarity with Belarus." The demonstration will be held at its usual location across from the Belarusian Embassy.
Read
|
Красавіцкі сход аддзелу БАЗА перанесены на 22 красавіка.
З увагі на тое, што на нядзелю, 15 красавіка 2007 прыпадае Радаўніца (Дзень памяці памерлых), і значная колькасьць сяброў Нью Ёрскага Аддзелу плянуе адведаць магілы сваіх крэўных, красавіцкі сход аддзелу БАЗА пераносіцца на нядзелю 22 красавіка.
Чытаць
|
(Фота) Што адбывалася на канцэрце Лявона Вольскага ў Нью- Ёрку.
Канцэрт прыцягнуў вялікую колькасьць беларускае моладзі. Як і на мінулы канцэрт, людзі ляцелі сюды самалётамі, ехалі цягнікамі і машынамі. Гэаграфічная прадстаўленасьць была вельмі шырокая– гэта Атланта( Джорджыя)...
Чытаць
|
Лявон Вольскі выступіць у Каліфорніі.
Laguna Beach, April 13,
Heisler Park, 7.00 p.m. no cover.
Чытаць
|
ХРЫСТОС УВАСКРОС!
Шаноўныя Спадары!
Шчыра віншуем вас са Сьвятам Пасхі! Няхай вашыя сэрцы поўняцца вераю ў Бога і дабрынёю.
Вялікдзень – гэта велічны напамін усім нам аб тым, што Божая праўда заўсёды перамагае цемру і зло.
Жадаем вам шчасьця, здароўя, дабрабыту! Нашай жа Беларусі жадаем стаць па сапраўднаму Вольнай і Моцнай Краінай.
Беларуская моладзь ЗША заўсёды змагалася і будзе змагацца за Вольную Беларусь, якая будзе жыць па Божых запаветах.
Дапамагай нам Бог у спрыянні гэтаму!
ХРЫСТОС УВАСКРОС!
Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы
|
(Абноўлена) Канцэрт Лявона Вольскага ў Нью- Ёрку 9 красавіка.
9 красавіка 2007, у панядзелак а 7.30 увечары, у Брукліне пры падтрымцы Беларуска- Амэрыканскага Задзіночаньня і Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы ( моладзь БАЗА) адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага.
Чытаць
|
Парадак адправаў і прынагодных урачыстасьцяў у Вялікую Пару ў Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью- Ёрку.
Чытаць
|
Пачатак працы форуму.
На сайце пачаў працаваць форум. Заходзім, рэгіструемся, абмяркоўваем падзеі й розныя пытаньні, якія тычацца беларусаў у ЗША і ня толькі. Абмяркоўваем імміграцыйныя пытаньні, вучобу ў ЗША, культурныя, палітычныя падзеі і астатняе.
|
(Абноўлена) Сьвяткаваньне 25 сакавіка ў Нью- Ёрку.
У нядзелю, 25 сакавіка 2007 году ў грамадзкай залі пры Саборы Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылася ўрачыстая акадэмія, банкет і канцэрт, прысьвечаныя 89-м угодкам абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі...
Чытаць
|
Кніга лёсаў беларускай эміграцыі.
У кнізе сабраныя 73 успаміны дзеячоў беларускай дыяспары з усяго сьвету — тых, хто пасьля 1944 г. апынуўся на захад ад свае радзімы. Ідэя кнігі, паводле словаў аўтара, ўзьнікла...
Чытаць
|
Амэрыканскія студэнты адзначылі Дзень Волі.
Студэнты ўнівэрсытэцкага каледжу ў Вартбургу (штат Аёва) правялі акцыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
Чытаць
|
Дапамажы забытым героям.
Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы ( Моладзь БАЗА) сумесна з Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыяй абвяшчае акцыю па дапамозе былым ахвярам савецкіх рэпрэсій, удзельнікам беларускага антысавецкага партызанскага руху.
Чытаць
|
Красавіцкі сход аддзелу БАЗА.
У нядзелю, 15 красавіка, у грамадскай залі пры Саборы Сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне па адрасе:
401 Atlantic Avenue (пры Bond Street), Brooklyn, NY 11217 адбудзецца чарговы, красавіцкі сход Нью Ёрскага аддзелу БАЗА...
Чытаць
|
Мэр Новага Ёрку М. Блумбэрг абьявіў 25 сакавіка ''Беларускім днём Незалежнасьці'' ў Новым Ёрку і павіншаваў Беларуска- Амэрыканскае Задзіночаньне.
Рэспубліканец- мільярдэр, Майкл Блумбэрг абьявіў 25 сакавіка ''Беларускім днём Незалежнасьці'' ў Новым Ёрку. У пракламацыі да беларускага народу ён зазначыў...
Чытаць
|
16 i 25 сакавіка акцыі ў Вашынгтоне.
Грамадзянская ініцыятыва “Погляд” мае намер правесці 16 сакавіка – у Дзень салідарнасці, і 25 сакавіка – у Дзень Волі, акцыі ў падтрымку дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі. Мерапрыемствы мусяць прайсці каля...
Чытаць
|
Сьвяткаваньне 25 сакавіка.
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне мае гонар запрасіць усіх беларусаў на ўрачыстую акадэмію, банкет і канцэрт, прысьвечаныя 89-й гадавіне абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Імпрэза адбудзецца 25 сакавіка 2007 году ў Грамадскай...
Чытаць
|
Сьвяткаваньне Дня Волі ў Таронта.
Згуртаваньне Беларусаў Канады, Таронтаўскі Аддзел, запрaшае Вас адзначыць наша вялікае сьвята - Дзень Волі - 89 угодкі абвешчанььня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Чытаць
|
Прэміі маладым беларусістам.
Паўночнаамерыканская асацыяцыя беларусістычных даследаваньяў сумесна з сям'ёй Кіпеляў паведамляюць аб заснаваньні прэміі ($100) за дасьледаваньні ў беларусістыцы для студэнтаў і асьпірантаў...
Чытаць
|
143 гады са дня забойства Кастуся Каліноўскага.
22 сакавіка 1864 году ў Вільні на Лукіскай плошчы быў пакараны сьмерцю адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня Кастусь Каліноўскі...
Чытаць
|
Івонка Сурвіла з нагоды 89ых угодкаў абвяшчэньня БНР.
Дарагія Суродзічы Беларусы!
Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам – Днём 25‑га Сакавіка...
Чытаць
|
Wikipedia: Belarusan-American Association.
The Belarusan-American Association is a non-profit organization, registered in the State of New York. The organization is referred to as "BAZA" among Belarusan-Americans, based on the acronym from the Belarusan-language name of the organization. BAZA was founded in 1949.
Read
|
Хрысьціна Шкуратава: Чыноўнікі і ёсць беларуская эліта???
Цяжкае пытаньне, ці ня так? Каб адказаць на яго, трэба спачатку зьвярнуцца да тлумачальнага слоўніка. “Эліта - лепшая частка грамадзтва; нешматлікая група індывідаў, якія займаюць найвышэйшае становішча ў грамадзтве; кіраўнічы кляс”. Расплывістае азначэньне...
Чытаць
|
Дэманстрацыя ў Нью-Йорку 18 сакавіка (Фота).
18 сакавіка, у нядзелю, Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне і Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы правялі дэманстрацыю “Салідарнасьці” прысьвечаную гадавіне падзеяў на плошчы Каліноўскага ў Менску. Дэманстрацыя адбылася перад будынкам ААН.
Чытаць
|
Дэманстрацыя ў Нью-Йорку 18 сакавіка.
18 сакавіка 2007, у нядзелю, Беларуска- Амэрыканскае Задзіночаньне і Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы ( моладзь БАЗА) праводзяць дэманстрацыю “Салідарнасьці“ прысвечаную гадавіне падзеяў на плошчы Каліноўскага.
Чытаць
|
Эўрапейскі народны фестываль.
18 сакавіка ў 2.30 апоўдні ў Новым Ёрку адбудзецца Эўрапейскі народны фестываль. На фестывалю будуць прымаць удзел беларускія музыкі, а таксама сярод іншых ўкраінскія, польскія, славацкія, грэцкія, сербскія, харвацкія, балгарскія танцавальныя і музычныя гурты.
Чытаць
|
Лявон Вольскі з нагоды канцэрту ў Нью- Ёрку.
Прывітаньне! Прывітаньне ўсім, каго лёс ці ўласныя амбіцыі, ці сямейныя абставіны закінулі далёка ад радзімы. У Злучаныя Штаты.
Чытаць
|
Кроніка падзеяў у Нью Ёрку.
Чытаць
|
Сакавіцкі сход аддзелу БАЗА.
У нядзелю, 11 сакавіка, у грамадскай залі пры Саборы Сьв.Кірылы Тураўскага па адрасе: 401 Atlantic Avenue (пры Bond Street), Brooklyn, NY 11217 адбудзецца чарговы, сакавіцкі, сход Нью Ёрскага аддзелу БАЗА.
Чытаць
|
Вялікі сын беларускага народу.
8 сакавіка, у 1928 годзе ў Празе памёр вялікі сын беларускага народу, выдатны беларускі палітычны дзеяч, гісторык, драматург, прэзыдэнт Рады Беларускае Народнае Рэспублікі, Пётра Крэчэўскі.
Чытаць
|
У Нью-Ёрку зьявіўся гурт "Каханьне".
Усім даўно вядома, зь якой шалёнай пэрыядычнасьцю пакідаюць радзіму, сваякоў і навучаньне сотні студэнтаў і едуць у Амэрыку на заробкі. Некаторыя вяртаюцца, некаторыя - не. Некаторым падабаецца тамтэйшая ежа (і мядовыя пернікі там смачнейшыя, і гамбургэры саладзейшыя), некаторых...
Чытаць
|
Рада БНР выступіла супраць будаўніцтва храму ў гонар Суворава.
Рада БНР выступіла з заявай супраць намеру ўладаў пабудаваць у Кобрыне храм ў гонар расейскага палкаводца Аляксандра Суворава.
Сувораў “прынёс...
Чытаць
|
Сустрэча з настаяцелям Сабору Св. Кірылы Тураўскага А. Пятром.
25 лютага, у нядзелю, Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы (моладзь БАЗА) праводзіць сустрэчу з настаяцелям Сабору Святога Кірылы Тураўскага А. Пятром. Рэлігія займала і займае адно з галоўных месцаў у жыцці кожнага грамадства.
Чытаць
|
Акцыя салідарнасьці 16 лютага (фота).
16 лютага 2007 года, у Вашынгтоне Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амерыцы ( http://www.zbma.net/) правяло акцыю сумесна з беларускай дыяспарай Вашынгтона. Акцыя прайшла каля Беларускай амбасады. З Нью Ёрку прыехала 30 сябраў Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амерыцы і сябраў Беларуска Амерыканскага Задзіночаньня.
Чытаць
|
Спатканьне зь віцэ- старшынём БНФ.
У панядзелак, 19 лютага, у грамадскай залі пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (401 Atlantic Ave., Brooklyn, NY 11217) адбудзецца спатканьне з намесьнікам старшыні БНФ сп. Алесем Міхалевічам. Пачатак а 4:00 папаўдні.
Чытаць
|
Беларус паставіў на вушы Бостан.
27‑гадовага беларуса Пятра Бярдоўскага і яго сябра‑амерыканца нанялі рэкламаваць мультфільм для дарослых. Хлопцы вывесілі на мастах і гістарычных будынках гораду ліхтарыкі з мульцяшнымі карцінкамі.
Чытаць
|
З Днём Закаханых!
Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы і Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне віншуюць усіх са сьвятам Каханьня! Кахайце, верце, перамагайце! Няхай сьветлае пачуццё каханьня дапаможа пераадолець цяжкасьці, знайсьці сваю палову, разам мацаваць нашую Беларусь!
|
Лютаўскі сход аддзелу БАЗА.
У нядзелю, 11га лютага, у грамадскай залі пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе: 401 Atlantic Avenue (пры Bond Street), Brooklyn, NY 11217 адбудзецца чарговы, лютаўскі, сход Нью Ёрскага аддзелу БАЗА.
Чытаць
|
(Абноўлена) Сустрэча з палітыкамі з Беларусі ў Вашынгтоне.
16 лютага Аляксандр Мілінкевіч, Міхаіл Марыніч, Андрэй Саньнікаў будуць прымаць удзел у дэманстрыцыі каля Беларускай амбасады ў Вашынгтоне (Address Embassy of Belarus 1619 New Hampshire Avenue., N.W.
Washington, DC 20009). Будзе праходзіць акцыя ў падтрымку Беларускіх палітвязьняў і ахвяраў рэжыму А. Лукашэнкі.
На мітынгу будуць прысутнічаць амэрыканскія сэнатары. Магчыма наведваньне будынку
Кангрэсу ЗША і сустэчы з некаторымі кангрэсмэнамі. Візыт у Нью-Ёрк не плянуецца.
Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы арганізуе паездку ў Вашынгтон на аўтобусе, што будзе танней і зручней. Зацікаўленых зьвяртацца на e-mail svetlyachok10@yahoo.com
|
Запрашаем на Запускі.
Парахвіяльная Рада й Сястрынства катэдральнага сабору сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне заклікаюць Вас на Божую службу ў Скаромную нядзелю, 11га лютага 2007 г. (пачатак а 10й г. раніцы) ды запрашаюць на Запускі з багатым застольлем, сьпевамі й музыкай, гуляньне якіх пачнецца ў парахвіяльнай залі пасьля адправы ў царкве.
Чытаць
|
М. Цімашенка: Развагі на тэму маральнасьці ў палітыцы, свабоды слова, цэнзуры.
Перад намі часта паўстае пытаньне:” Ці можа быць палітыка маральнай?” Большыня адкажа – палітыка справа брудная, нам гэтага не зьмяніць, так было заўсёды, так будзе і пасьля нас. Але ці можам мы пагадзіцца з гэтымі людзьмі? Не! Ня можам! Заўсёды, ва ўсе часы, у нашай гісторыі...
Чытаць
|
Сустрэча з В.Касків, лідарам руху ''ПОРА'', Украіна.
Украінскі даследчы цэнтар
Калумбійскага Ўніверсітэту запрашае 7га
лютага, у сераду на сустрэчу з
Уладзіславам Касків, заснавальнікам і
лідэрам грамадзянскага руху
''ПОРА'' (Украіна), сябры якой склалі касцяк
сілаў, якія дамагліся перамогі
''памаранчовай рэвалюцыі''.
Чытаць
|
Запросіны на сустэчу з Івонкай Сурвілай.
4га лютага ў грамадскай залі пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў
Брукліне
адбудзецца сустрэча з старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Івонкай
Сурвілай. Пачатак а 12ай гадзіны апоўдні.
|
Праца па аднаўленьню Сьвятыні.
27 студзеня, у суботу, у Саборы Сьвятога
Кірылы Тураўскага, у Брукліне
адбылася Талака – супольная праца па
аднаўленьню Сьвятыні. На заклік
Беларуска-Амерыканскага
Задзіночаньня сябры арганізацыі ўдзельнічалі ў
рамонце Сабору і пачалі пабудову пакою
для Архіву і Бібліятэкі БАЗА.
Чытаць
|
Выстава беларускіх мастакоў.
У Музэі Сучаснага Мастацтва ў NJ, у цэнтральнай зале адкрылася
персанальная
выстава Матвея Баскава, якая прыцягнула ўвагу тых, хто захапляецца
мастацтвам і калекцыянераў. На адкрыццё прыехала асабіста прэзідэнт
Расейска-Амерыканскага Фонда культуры Мырына Кавалёва.Сапраўдным
сюрпрызам
для гледачоў была выстава вядомых авангардыстаў Алега Целкова, Оскара
Рабіна
і прац беларускіх мастакоў Мікалая Селешчука і Сяргея Маліноўскага ў адной з заляў музэя. ТП-інформ
|
Студзеньскі сход аддзелу БАЗа.
У нядзелю, 14-га студзеня, у грамадскай залі пры Саборы Сьв.Кірылы
Тураўскага па адрасе: 401 Atlantic Avenue (пры Bond Street), Brooklyn, NY 11217 адбудзецца чарговы, студзеньскі, сход Нью Ёрскага аддзелу БАЗА. Пачатак а 12:00 апоўдні, пасьля набажэнства, якое пачынаецца ў Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага а 10:00 раніцы. http://www.baza-belarus.org/
|
Дэманстрацыя ў Вашынгтоне 16га студзеня.
Pohlyad Members and Friends: It is that time of the month again! On Tuesday, January 16, we will hold the next Belarus Demonstration which corresponds with the "Day of Solidarity with Belarus." The demonstration will be held at the usual location across from the Belarusian Embassy.
Read
|
Адказы на пытаньні з паштовае скрыні.
Андрусь Чыж, Мікіта Агароднік, Мікалай Цімашэнка даюць адказы на
суадносіны Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Амэрыцы і Маладзёвага Руха Амэрыкі.
Чытаць
|
Павал Севярынец: Віншаваньне дыяспары.
Віншую ўсіх Беларусаў на чужыне з надыходзячым святам Хрыстовага
Нараджэньня! Хацеў бы нагадаць, што ў Вас засталася Радзіма. Хацеў пажадаць вярнуцца ў вольную дэмакратычную эўрапейскую Беларусь!
|
З паштовае скрыні: пытаньні.
Прывітаньне.
Маю да вас яшчэ пытаньне. У чым розьніца паміж "Беларускім Маладзевым Рухам Амерыкі" і "Згуртаваньнем Беларускае Моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА)" http://www.zbma.net/ ? У вас на сайце ёсьць такая старонка http://www.zbma.net/Peradacha%20dakymentay.html "Перадача дакумэнтаў былой маладзёвай арганізацыі Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня". Атрымліваецца, што вы быццам бы існуеце пры БАЗА. Які статус у вас? Які сапраўдны статус у іх? Ці ёсьць нейкая супраца паміж вамі? Чаму літаральна ў адзін момант стварылася адразу дзьве моладзевыя арганізацыі? Дзякую за адказы. Яўген
|
Шукаць не кілбасы, а Бога.
Мы павінны ўзгадаць найважнейшую гістарычную заканамэрнасьць: эканамічны, палітычны й культуровы
роськьвіт КОЖНАГА з нас генэруецца пакаяньнем ды ахвяраю – і духоўнымі пераўтварэньнямі. Царкоўная ўправа Беларускае Праваслаўнае Аўтакефальнае Царквы запрашае дзяўчын й юнакоў на будаўніцтва НАШАЙ царквы кожную суботу тыдню. Прыходзьце зь сябрамі а 10-11 гадзінаў раніцы. Таксама прыходзьце на
службу кожную нядзелю тыдню. Пачатак службы ў 10.00 раніцы. Адрас царквы: 401 Atlantic Avenue (пры Bond Street), Brooklyn, NY 11217
|
|