(Фота) Марш Паняволеных Народаў.
У нядзелю, 15 лiпеня, у Нью-Ёрку прайшоў Марш Паняволеных Народаў.
Сярод удзельнiкаў большасць складалi беларусы. Удзельнiчала больш за 40 чалавек у асноўным сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзiночаньня(БАЗА) i Згуртаваньня Беларускае Моладзi ў Амэрыцы(ЗБМА).
Сярод патрабаванняў беларускай грамады былi права на вольнае развiцце беларускай мовы, захаванне суверэнiтэту, супраць русiфiкацыi, за дэмакратыю, за свабоду палiтычных вязняў.
Прывiтальныя лiсты даслалi губэрнатар Нью-Ёрку i мэр Нью-Ёрку.
Сваёй дзейнасьцю Беларуска-Амэрыканскае Задзiночаньне і Згуртаваньне Беларускае Моладзi ў Амэрыцы спрыяюць таму, што падзеi ў Беларусi знаходзяцца пад увагай амэрыканскага дзяржаўнага дэпартаменту.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|