Надыйшло найвялікшае сьвята для кожнага Беларуса – 25 сакавіка, Дзень Незалежнасьці Беларусі! Аглядаючыся назад, мы бачым, што Незалежнасчьць нашае Бацькаўшчыны – плён змаганьня тысяч сыноў і дачок нашага Краю! Зараз нашая Бацькаўшчына апанаваная прарарасейскім рэжымам, нацыянальнае нішчыцца, сьвятыні нашыя “топчуцца”, справы нашых герояў прадстаўляюцца злачынствамі!
Наш Хрысьціянскі і Нацыянальны абавязак дапамагчы людзям, якія ахвяравалі сваё жыццё на алтар нашае Нацыі і Нашае свабоды! Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы ( Моладзь БАЗА) сумесна з Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыяй абвяшчае акцыю па дапамозе былым ахвярам савецкіх рэпрэсій, удзельнікам беларускага антысавецкага партызанскага руху. У межах акцыі абвяшчаецца збор сродкаў на патрэбу гэтых людзей, дапамога будзе адраснай і будзе ажыццяўляцца маладымі хрысьціянамі БХД.
Старшыня Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы
Цімашэнка Мікалай
Svetlyachok10@yahoo.com
|