• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Купалле 2009.

    Шаноўныя Сябры - Беларусы! Шчыра запрашаем усiх адсвяткаваць з намi старадаўнюю рамантычную традыцыю купалля, а таксама правесцi незабыўны адпачынак у асяроддзi сваякоў на ўлоннi прыроды.

    Купальскi вечар пачнецца з прызначэння Князя-Купалiша i Купалiнкi, каторыя распачнуць вогнiшча. Уночы нячысцiкi выкрадаюць Купалiнку. Каб даведацца пра iншыя падзеi i абрады Купальскай ночы, далучайцеся да нас. Пачастуйцеся Крупнiкам, у склад якога па традыцыi ўваходзяць 50 лекавых траў. Можа каму з нас пашанцуе знайсцi сваю папараць-кветку ў гэтую чароўную ноч.

    ДЗЕ: Назва парку - Ward Pound Ridge Reservation у мястэчку Cross River, NY 10518
    КАЛI: Выхадныя 20 – 21 чэрвеня, 2009 (Купальская ноч Субота 20 чэрвеня)
    КОШТ: $25 за дарослых, $10 за дзяцей
    УВАГА: Колькасць удзельнiкаў абмежаваная да 40 чалавек, таму замаўляйце загаддзя.

    Звяртацца да:
    Пётр i Лена Рыжы
    LenaBelarus@aol.com
    914 - 522 - 0742

    Захапiце з сабою:
    -Беларускiя строi цi адзенне з сымболiкай. Дзяўчатам – доўгiя спаднiцы, хлапцам – светлыя штаны, не шорты. (Гэта толькi падчас святкавання).
    -Ежу i напоi, там будуць гарачыя грылi.
    -Спальныя мяшкi цi намёты, калi хто будзе спаць. На “нашай” паляне 5 хатак – тры сцяны i дах на 8 чалавек кожная.
    -$8 (з аўта, незалежна ад колькасцi пасажыраў) за ўезд у парк удзень, бясплатна пасля 5 гадзiны вечара. Мы маем некалькi бясплатных дазволаў, звяртайцеся калi плануеце прыехаць удзень.

    Арганiзатары забяспечваюць дровы для купальскага вогнiшча, вугаль для грыляў i ваду для пiцця.

    УВАГА – Колькасць удзельнiкаў абмежаваная (ўмовамi парку) да 40 чалавек, таму дасылайце рэгiстрацыю загаддзя!

    Бланк рэгiстрацыi на Купалле, front
    Iмя (кожнага) ___________________________________________________________________
    Колькасць дарослых _____ па $25, дзяцей _____ па $10, усяго дасылаю чэк на $____________
    Тэлефон _______________________ цi E-mail _____________________________
    Адрас ______________________________________________________________
    Вас патрэбна прывезцi ад прыпынку цягнiка Katonah да парку? ______
    мабiльны тэл. ___________
    Вам патрэбныя iнструкцыi як даехаць i дазвол на паркоўку? __________________

    Агульная iнфармацыя:
    Назва парку - Ward Pound Ridge Reservation у мястэчку Cross River, NY 10518 Парк знаходзiцца на перакрыжаваннi дарог 35 i 121 South у Cross River, NY. Даехаць да яго можна ад Hutchinson Parkway, Bronx River, Sprain Brook цi Saw Mill River Parkways, а таксама з дарог I-684, I-287 i 22. Мы будзем на паляне з хаткамi # 1, 2, 3 i 4 (Shelters # 1, 2, 3 and 4). Месца заказанае на iмя Рыжы (Ryzy) з 11 гадзiны ранiцы 06/20 да 11 гадзiны ранiцы ў панядзелак. Святкаванне Купалля адбудзецца у суботнюю ноч.

    Транспарт з Нью-Ёрку:
    Цягнiк ад Grand Central Station да станцыi Katonah (Metro North, у накiрунку Harlem Line), ехаць прыкладна гадзiну. Калi плануеце ехаць цягнiком, дамаўляйцеся з намi загаддзя, каб мы ведалi, калi вас трэба сустрэць i падвезцi у парк ад станцыi.

    From Brooklyn – Queens
    Cross Whitestone Bridge North
    Merge into Hutchinson River Parkway North
    Take the exit to Route I-684 North (left exit)
    Take exit 6 to Route 35 / Cross River Road
    At the exit ramp make a right onto Route 35 east to Cross River
    Take Route 35 east down for 3.6 miles and make a right onto Route 121 South
    Take your first left to get to the Ward Pound Reservation
    Look for Shelters 1, 2, 3 and 4. We’ll be there!

    From Manhattan and New Jersey
    Take Route I-87 / Deegan Expressway North
    Take the exit to Saw Mill River Parkway North
    Saw Mill River Parkway ends at Route I-684 North
    Once on I-684 North, take exit 6 to Route 35 / Cross River Road
    At the exit ramp make a right onto Route 35 east to Cross River
    Take Route 35 east down for 3.6 miles and make a right onto Route 121 South
    Take your first left to get to the Ward Pound Reservation
    Look for Shelters 1, 2, 3 and 4. We’ll be there!

    УВАГА – Колькасць удзельнiкаў абмежаваная (ўмовамi парку) да 40 чалавек, таму дасылайце рэгiстрацыю загаддзя!


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.