ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

МАЛАДЗЁВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ

  • Галоўная
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Рассылка




  • Цяжкае пытаньне, ці ня так? Каб адказаць на яго, трэба спачатку зьвярнуцца да тлумачальнага слоўніка. “Эліта - лепшая частка грамадзтва; нешматлікая група індывідаў, якія займаюць найвышэйшае становішча ў грамадзтве; кіраўнічы кляс”. Расплывістае азначэньне... Каго-ж мы сапраўды можам назваць беларускай элітай? Інтэлігенцыю? Палітыкаў? Бізнэсоўцаў?

    Канешне, кожны мае свой пагляд: хтосьці скажа, что палітыкі і чыноўнікі, бо яны вызначаюць ход разьвіцьця грамадзтва і дзяржавы; нехта будзе сьцвярджаць, што бізнэсоўцы і эканамісты, якія валодаюць грашыма і маюць доступ да вышэйшай улады; некаторыя будуць упэўненыя, што інтэлігенцыя і вучоныя, бо адукацыя і навука зараз займаюць ці ня першае месца па прыярытэту ў дзяржаве; а хто-небудзь адзначыць, што гэта просты люд зь вёскі, які памятае свае традыцыі і культуру.

    Я лічу, што беларуская эліта – гэта адукаваныя людзі, якія ў складанай палітычнай сытуацыі ў краіне змагаюцца за сваю родную мову, культуру, традыцыі. Гэта ня проста сьвядомыя грамадзяне, якія лічаць сябе беларусамі, а сваёй роднай мовай – беларускую (па статыстыцы, гэта каля 70% грамадзянаў). Беларуская эліта не саромеецца штодзень ўжываць родную мову, вядзе барацьбу за свабоду краіны і супраць дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, адкрывае вочы людзям, якія яшчэ вераць, што пры цяперашнім палітычным становішчы можна добра жыць і працаваць, гадаваць дзяцей. Аднак тым, хто гэта робіць, даводзіцца адказваць за сваю дзейнасьць, напрыклад, карэспандэнты ўсім вядомай апазыцыйнай газэты “Народная Воля” і яе рэдактар Іосіф Сярэдзіч неаднаразова выклікаліся ў КДБ і мелі праблемы на працы ці вучобе; шмат прадстаўнікоў беларускай эліты, апазыцыйных палітычных лідэраў, зараз пазбаўленыя свабоды. Гэта і Зьміцер Дашкевіч, і Павал Севярынец і г. д. “Свабоду палітвязьням”, - крычыць увесь сьвет, але Лукашэнка нас ня чуе, або ня хоча чуць. Яму ня сорамна называць нашую эліту, лепшых людзей нашай краіны, быдлам. Закрываецца беларускі ліцэй, скарачаецца колькасьць беларускамоўных школ, ва ўнівэрсытэтах на родную мову адводзіцца ня больш за 40 гадзін...

    Ніхто ня ведае, колькі часу гэта будзе працягвацца, веру толькі, што нядоўга. Адное застаецца толькі: спадзявацца на сапраўдную беларускую эліту, разумных, адукаваных нацыяналістаў, ня гледзячы на тое, дзе яна знаходзіцца, у Амэрыцы, у Эўропе ці ў Беларусі.